Знай свой край

Знай свой край

Гарадная. Царква Святога Мікалая

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Гарадная.

0

132

09.01.2025

Апісанне

У мястэчку Гарадная Столінскага раёна ў самым цэнтры знаходзіцца дзве праваслаўнай царквы. Драўляны храм Святой Троіцы, пабудаваны яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 17 – 18 стагоддзях і мураваная царква Святога Мікалая. Будынак Мікольскай царквы быў узведзены ў пачатку 20 стагоддзя ў псеўда – рускім стылі і святыня была знішчана ў час вайны гітлераўскімі захопнікамі. Пасля развала СССР было вырашана аднавіць мураваную Мікольскую царкву, што і было зроблена ў 2004 годзе.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 51.87212819
Даўгата: 26.49842775

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

09.01.2025

Гарадная. Царква Святога Мікалая

Мястэчка Гарадная Столінскага раёна вядома з часоў Вялікага Княства Літоўскага з 15 стагоддзя. Мела права на самакіраванне права Магдэбургскае і герб з выявай лася з залатымі рагамі. Мястэчка славілася сваімі майстрамі ганчарамі і хрысціянскімі традыцыямі. У мястэчку да нашага часу захавалася праваслаўная царква 17 – 18 стагоддзя Святой Троіцы, якая першапачаткова будавалася, як уніяцкая царква.

У пачатку 20 стагоддзя ў Гарадной было вырашана пабудаваць яшчэ адну царкву, бо к таму часу насельніцтва складала ўжо дзве тысячы чалавек. Дзякуючы намаганням старасты мяшчанскай управы Міхаіла Белавуса, святара Мікалая Раздзялоўскага і прыхажаніна Ільі Вячорка пачаліся працы па ўзвядзенню мураванай царквы ў 1910 годзе. Сродкі на пабудову збіраліся толькі сярод прыхаджан. Будаўніцтва працягвалася і ў часы Першай сусветнай вайны і было завершана ў 1915 годзе.

Са старых могілак былі ўзяты надгробныя пліты для пабудовы падмурка. З цэглы зроблены сцены. Будынак быў выкананы ў псеўда – рускім стылі з лаканічнасцю асноўных форм. Царква працавала і ў гады Польскай дзяржавы і ў час Вялікай Айчыннай вайны. І пры адступленні ў 1944 годзе гітлераўскія захопнікі ўзарвалі святыню. Руіны храма пасля вайны былі разабраны на будаўнічыя матэрыялы для патрэб мясцовага калгаса. Набажэнствы адбываліся ў Траецкай драўлянай царкве, якая ў савецкія часы не зачынялася.

 Пасля развала СССР у 1997 годзе было вырашана аднавіць зруйнаваную царкву Святога Мікалая. На сродкі прыхаджан і фундатараў пачаў будавацца храм па праекту архітэктара Аляксея Вячорка. Адноўлены храм Святога МІкалая быў асвячоны архіепіскапам  Пінскім і Лунінецкім  летам 2004 года. Царква аноўлена паводле планаў і фатаздымкаў старой царквы.

Каментары

Усяго каментароў: 0