Знай свой край

Знай свой край

Гарадная. Царква Святой Троіцы

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі р., Гарадная.

0

123

09.01.2025

Апісанне

Мястэчка Гарадная Столінскага раёна вядома з даўніх часоў сваім храмам і традыцыямі ганчарства. Праваслаўная царква Святой Троіцы пабудавана ў 18 стагоддзі, як уніяцкі храм. У 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі будынак перадалі праваслаўным вернікам. У часы Польскай дзяржавы ў 1930 – я гады прыбудавалі да храма вежу – званіцу. Будынак складаецца з трох асноўных частак і створаны ў традыцыях палескага народнага дойлідства. Храм адрамантаваны ў апошнія гады. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 51.87165787
Даўгата: 26.49852431

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

09.01.2025

Гарадная. Царква Святой Троіцы

На захад ад раёнага горада Столін ёсць старажытнае мястэчка Гарадная з некалькімі помнікамі гісторыі. Пасярод мястэчка пабудавана праваслаўная царква Святой Троіцы 18 стагоддзя. Царква была пабудавана ў часы Вялікага Княства Літоўскага і належыла вернікам уніяцкай канфесіі. У 19 стагоддзі ў перыяд Расійскай імперыі, калі ўніяцтва было забаронена храм перайшоў да праваслаўных. Царква была значна перабудава ў 1930 – я гады, калі мястэчка ўваходзіла ў склад Польскай дзяржавы. У гэты час да царквы прыбудавалі чацвярыковую вежу – званіцу.

 Царква пабудавана ў традыцыях палескага народнага драўлянага дойлідства. Будынак складаецца з трох асноўных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана вежа – званіца, якая накрыта чатырохскатным дахам. Асноўны аб'ём разам з апсідай накрыты вальмавым дахам, які завершаны чатырохграным барабанам з невялікім купалам – цыбулінай.

У інтэр'еры ёсць іканастас, хоры і старажытныя абразы  17 – 18 стагоддзяў. Сярод абразоў ёсць «Маці Божая»,  «Святы Мікола», «Спас Пантакратар» і «Маці Божая Чанстахоўская».

Каментары

Усяго каментароў: 0