Знай свой край

Знай свой край

Парэчча. Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі раён, Парэчча.

0

21

20.02.2025

Апісанне

У Гродзенскім раёне ў мястэчку Парэчча на мясцовых каталіцкіх могілках пабудаваны драўляны касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі.
Храм пабудавалі ў пачатку 20-га стагоддзя ў часы Расійскай імперыі. Храм узведзены ў стылі неаготыкі з рысамі мадэрна. У інтэр'еры ёсць некалькі алтароў. Каля касцёла ўзведзена двух'ярусная чацверыковая шатровая званіца.

У савецкія часы касцёл працаваў. Каля будынка знаходзіцца бетонны помнік з крыжам, які ўсталявалі ў 1931 годзе ў часы Польскай дзяржавы «па памерлых». Касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.88311855
Даўгата: 24.14174468

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

20.02.2025

Парэчча. Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі.

У мястэчку Парэчча Гродзенскага раёна на мясцовых каталіцкіх могілках пабудаваны драўляны каталіцкі касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі.

У мястэчку ёсць некалькі помнікаў архітэктуры і даўніны.

Касцёл па меркам гісторыі не вельмі старажытны, але мае арыгінальную і цікавую архітэктуру.


 Касцёл быў пабудаваны ў часы Расійскай імперыі ў стылі неаготыкі. Храм узвялі ў 1904 – 1906 гадах. У першыя гады касцёл з'яўляўся філіяй касцёла Францішка Ксаверыя ў Гродна. З 1919 года касцёл у Парэччы мае статус самастойнай парафіі. У гэты час будынак дабудавалі – былі ўзведзены капліцы, якія стварылі трансепт і галоўны фасад. Неагатычны касцёл набыў з гэтымі прыбудовамі рысы мадэрну. У 1930–я гады колькасць парафіян складала каля чатырох тысяч чалавек.


Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў савецкія часы касцёл не зачыняўся і працаваў. У 1970–я гады храм атрымаў статус помніка архітэктуры. Будынак мае ў плане форму крыжа. Да асноўнага аб'ёму прыбудавана пяцігранная апсіда. Асноўны аб'ём накрыты двухсхільным дахам.


Інтэр'ер мае зальную пабудову. Маецца тры алтара ў стылі неабарока. У галоўным алтары знаходзіцца абраз Маці Божай Настомнай Дапамогі ў сярэбранай шаце. Вакол знаходзяцца скульптуры Святога Антонія і Святога Францішка.

Каментары

Усяго каментароў: 0