Парэчча. Царква Казанскай Божай Маці
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі район, Парэчча.
0
35
20.02.2025
Апісанне
У Гродзенскім раёне ў мястэчку Парэчча пабудавана драўляная праваслаўная царква Казанскай Божай Маці. Першая царква згарэла ў час пажару ў 1863 годзе. У 1897 года было вырашана будаваць новую праваслаўную царкву. Пачалі збіраць сродкі на храм. У 1901 годзе новы драўляны храм быў асвячоны. Пры царкве была царкоўна – прыхадская школа. Дамінантай у царкве з'яўляецца чацверыковая званіца. Па перыметру храма знаходзяцца чатырохвугольныя аконныя праёмы, як у жылых хатах. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.88895515
Даўгата: 24.13914831
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
20.02.2025
Парэчча. Царква Казанскай Божай Маці.
У мястэчку Парэчча Гродзенскага раёна каля самай чыгункі знаходзіцца драўляная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Казанскай Божай Маці.
У мястэчку ёсць некалькі помнікаў архітэктуры, гісторыі і нават пара музеяў. Тым больш, што ў гэтым мястэчку знаходзіцца першая чыгуначная станцыя ў Беларусі. Бо першая чыгунка прайшла менавіта тут яшчэ ў 19 стагоддзі па лініі Вільня – Гродна. Вакол чыгункі тут і бурліць жыццё з 19-га стагоддзя.
У 1899 годзе ўлады далі дазвол на пабудову школы імя А.С. Пушкіна. Праваслаўная царква ў Парэччы і Міністэрства транспарту ахвяравалі вялікія грашовыя сродкі.
З 1919 года горад уваходзіў у склад Польскай дзяржавы да 1939 года да прыходу савецкай улады. У часы Польшчы Парэчча было цэнтрам гміны ў Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства.
Пасля далучэння да БССР у 1939 годзе стала цэнтрам Парэцкага раёна Беластоцкай вобласці.
Дакладна не вядома, калі была пабудавана першая царква. Старажытны храм згарэў падчас пажару ў 1863 годзе. У 1897 годзе вырашылі будаваць новую царкву, і быў пачаты збор сродкаў на святыню. Ужо ў 1901 годзе новы драўляны храм быў асвечаны.
Помнік мае прамавугольны ў плане выцягнуты будынак, які накрыты вальмавым дахам. Над бабінцам надбудавана чацверыковая вежа-званіца, якая завершана высокім чатырохгранным шатровым дахам і невялікім купалам–цыбулінай. Над асноўным аб'ёмам надбудаваны шырокі чацверык з шматгранным барабанам і купалам–цыбулінай.
Каментары
Усяго каментароў: 0