Знай свой край

Знай свой край

Парэчча. Экскурсія "Шлях пчалы".

Музей

Музей

аг. Парэчча, Гродзенскі р-н, вул. Друскінінкайская, 7а

Апісанне

Запрашаем на экскурсію "Шлях пчалы" ў сямейную кампанію "Мядовы Шлях". Вы даведаецеся аб вытворчасці мёду і пчолапрадуктаў, пазнаёміцеся з унікальнай экспазіцыяй вулляў - ад старадаўняй борці да сучасных мадэляў. Пад кіраўніцтвам Вольгі Гаўрылік, адзінага мядовага сомелье ў СНД, вы акуняцеся ў свет узбітага мёду з журавінамі, малінай і іншымі густамі.
Вас чакае дэгустацыя больш за 8 відаў мёду і майстар-клас па стварэнні аўтарскай свечкі з натуральнай вашчыны - унікальнага сувеніра ручной працы. Вы зможаце папрацаваць з дымаром, прымерыць экіпіроўку пчаляра і зрабіць яркія фота.

Вэб сайт:

http://www.honeyway.by 

Катэгорыі

Экспазіцыя

Экспазіцыя

З дзецьмі

З дзецьмі

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

Заалагічны

Заалагічны

Гастранамічны

Гастранамічны

Платна

Платна

Каментары

Нататкі да месца

1

Ольга Ерёменко

19.03.2026

Экскурсія "Шлях пчалы"

"Мядовы Шлях" - гэта беларуская сямейная кампанія, якая вырабляе натуральныя і карысныя прадукты з мёду і прадуктаў пчалярства. www.honeyway.by (http://www.honeyway.by/) 


Што вас чакае?

Дырэктар кампаніі, адзіны мядовы самелье ў СНД - Вольга Гаўрылік і яе калегі раскажуць аб новых тэхналогіях вытворчасці і дэгустацыі мёду, у тым ліку аб такім ноу-хау, як ўзбіты мёд. 

Вы пазнаёміцеся з цікавай экспазіцыяй пчаліных хатак: ад 100-гадовай борці да сучаснага многакорпуснага вулля, адчуеце сябе сапраўдным пчаляром, папрацаваўшы з дымаром, прымерыце экіпіроўку пчаляра, зробіце вясёлыя фота ў фотазоне.

 

Вы даведаеце асноўныя этапы вытворчасці мёду, пчолапрадуктаў (пылок, воск, праполіс), акунецеся ў дзіўны свет вырабу ўзбітага мёду з журавінамі, чарніцай, какава і фундукам і малінай, а таксама мёду з праполісам, імбірам і кветкавым пылком. Прыемным сюрпрызам стане дэгустацыя прадукцыі, а гэта больш за 8 відаў мёду і майстар-клас па стварэнні свечкі з натуральнага воску (вашчыны).  

Вашчына - гэта пласт з натуральнага пчалінага воску. У вуллі пчолы складуюць у яго мёд. У выніку майстар-класа кожны з удзельнікаў вырабіць унікальны сувенір сваімі рукамі і забярэ яго з сабой на памяць аб Парэччы. 

 

Размяшчэнне: аг. Парэчча, Гродзенскі р-н, вул. Друскінінкайская 7а (30 км ад Гродна).


Час працы: з 10 да 16.00, з Пн па Сб. 

Выхадны - нядзеля (але, па індывідуальнай заяўцы – можна правесці дэгустацыю). 


Працягласць экскурсіі і майстар-класа - 60 хвілін (+30 мін на фотасесію і куплю сувеніраў) разам 90 мін. 

 

Кошт экскурсіі: 20 рублёў з чалавека.

 

Колькасць чалавек у групе: мінімум - 10 чалавек, максімум - 60 чалавек. 

 

Запіс на экскурсію - Гаўрылік Вольга: +375296112114 

gavrilik.o@gmail.com  

 

Дадатковая опцыя: 

Магчыма арганізаваць аглядную экскурсію па аг. Парэчча (30 мін) з наведваннем першай у Беларусі чыгуначнай станцыі і ўнікальнага музея чыгункі.

Каментары