Парэчча. Чыгуначны вакзал.
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі район, Парэчча.
Апісанне
У мястэчку Парэчча Гродзенскага раёна ў 1862 годзе прайшоў першы цягнік па тэрыторыі Беларусі, а праз некалькі год узвялі будынак чыгуначнага вакзала. Сучасны мураваны вакзал пабудавалі ў стылі мадэрн з рысамі закапанскага стылю ў пачатку 20 стагоддзя. Прыгажосць і арыгінальнасць будынка нікога не пакідаюць абыякавымі.
На вакзале здымаліся такія мастацкія стужкі, як «Зімародак», «Мяне завуць Арлекіна», «Двое на востраве слёз « і іншыя кінастужкі. У будынку вакзала ёсць музейная экспазіцыя, прысвечаная гісторыі беларускай чыгункі. Перад вакзалам усталяваны помнік героям Вялікай Айчыннай вайны.
Катэгорыі

Экспазіцыя

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
21.02.2025
Парэчча. Чыгуначны вакзал.
У мястэчку Парэчча Гродзенскага раёна ёсць некалькі помнікаў архітэктуры і даўніны. Тут пабудаваны ўнікальны каталіцкі касцёл з рысамі неаготыкі і мадэрну. Ёсць драўляная праваслаўная царква Казанскай Божай Маці. Але галоўнай «фішкай» мястэчка з'яўляецца будынак чыгуначнага вакзала.
Лічыцца, што менавіта ў Парэччы быў пабудаваны першы чыгуначны вакзал. Рух цягнікоў тут быў зроблены ў часы Расійскай імперыі ў 1862 годзе па лініі «Гродна – Парэчча». А сама чыгуначная лінія вяла з сталіцы імперыі ў Варшаву. Першы вакзал пабудавалі ў 1867 годзе і гэта быў першы вакзал на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, з якога пайшоў першы цягнік па тэрыторыі нашай краіны.
У сувязі з пракладкай чыгункі была пабудавана адпаведная інфраструктура: складскія памяшканні, паравознае дэпо, ваданапорная вежа і іншыя памяшканні і збудаванні.
У 20 стагоддзі чыгунка з станцыі Парэчча ішла ня толькі ў накірунку Вільні і Гродна, але яшчэ і на Друскенінкай, дзе знаходзіцца вядомы санаторый.
Мураваны будынак чыгуначнага вакзала быў пабудаваны ў першай палове 20 стагоддзя. Для будынка характэрныя рысы мадэрну з элементамі закапанскага стылю. Прыгажосць і масштаб вакзала ў маленькім мястэчку Парэчча звяртала на сябе ўвагу шматлікіх кінааператараў ў розныя часы і тут здымалася некалькі мастацкіх стужак.
Каля вакзала ўсталяваны макет старажытнага цягніка.