Знай свой край

Знай свой край

Падварышкі. Сядзіба Рымшаў.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Гродзенская вобл., Воранаўскі раён, Падварышкі

0

219

04.12.2024

Апісанне

Мястэчка Падварышкі пачынае сваю гісторыю з 17-га стагоддзя. Ад даўніх уладальнікаў Рымшаў захаваўся стары парк з ліпамі, якім па 200 гадоў. У пачатку 20 стагоддзя сядзіба перайшла да новага гаспадара Тадэвуша Керноўскага, які на падмурках старой сядзібы, якая згарэла падчас Першай сусветнай вайны, пабудаваў новы палац.

Будынак мураваны аднапавярховы ў стылі неакласіцызму. Цэнтральная частка двухпавярховая, аздобленая дарычным порцікам.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Батанічны

Батанічны

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.23933764
Даўгата: 25.37169861

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

04.12.2024

Падварышкі. Сядзіба Рымшаў

Мястэчка Падварышкі ў Воранаўскім раёне вядомае з 17 стагоддзя і ў тыя часы разам з Гайцюнішкамі гэтым краем валодаў Стэфан Корф.

У пачатку 19 стагоддзя Падварышкі мелі статус фальварка ў які ўваходзіла некалькі бліжэйшых вёсак. У гэты час гаспадаром тут быў барон Караль Остэн – Сакен. І тут адбылася рамантычная гісторыя, калі дачка Остэн – Сакена Вераніка пайшла на тое, каб яе выкраў жанаты шляхціч Адам Рымша. Праз нейкі час яны пабраліся шлюбам і сядзіба такім чынам перайшла да Рымшаў. У далейшым Ганна Рамша пабралася шлюбам з Тадэвушам Керноўскім і ў 1905 годзе мястэчка перайшло да Керноўскага.

Сядзіба Т. Керноўскага была пабудавана ў 1930 – 1931 гадах на месцы старой сядзібы. Палац узведзены ў стылі неакласіцызму па праекту архітэктара Стэфана Нарэбскага. Будынак у плане прамавугольнік і размяшчаецца на ўзвышшы сярод парку. Палац аднапавярховы з двухпавярховай цэнтральнай часткай, якая вылучана дарычным порцікам з чатырма калонамі. Інтэр'ер быў упрыгожаны літаграфіямі з выглядам Вільны, быў партрэт Веранікі Рымшы і рэпрадукцыі Артура Гротгера.

Парк сядзібы значна старэйшы за палац і  захаваўся часткова. Парк складаецца з некалькіз алей з дуба і ліпы. Ёсць паляна з дрэвам ліственіцы і раслінамі мясцовых відаў. Каля паляны алея з елкі шырынёй 6 метраў. Ёсць альтанка з ліп якім больш 200 год і якія зрасліся сваімі верхавінамі.

Каментары

Усяго каментароў: 0