Бальцінікі. Сядзіба Путкамераў
Сядзіба
Беларусь, Гродзенская вобл., Воранаўскі р., Бальцінікі.
0
216
03.12.2024
Апісанне
У Бальцініках Воранаўскага раёна ёсць шляхецкая сядзіба, дзе шмат разоў бываў геніяльны паэт Адам Міцкевіч. Мясцовая сядзіба з 18 стагоддзя належыла заможнаму роду графа Путкамера. Спачатку палац быў аднапавярховы мураваны, а напрыканцы 19 стагоддзя быў узведзены двухпавярховы палац у стылі неаготыкі. Каханая А. Міцкевіча Марыля Верашчака не па сваёй волі выйшла замуж за графа Путкамера і Міцкевіч шмат разоў прыязжаў сюды да іх у госці. Захаваўся камень А. Міцкевіча, каля якога загадваюць жаданні.
Катэгорыі

Літаратурны

Паркавая зона

Батанічны

Помнік архітэктуры

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.23840967
Даўгата: 25.30442775
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
04.12.2024
Бальцінікі. Сядзіба Путкамераў
У Воранаўскім раёне захавалася шляхецкая сядзіба, якая звязана з іменем вялікага беларускага і польскага Паэта Адама Міцкевіча. Гэта сядзіба Путкамераў у Бальцініках.
Першы палац у Бальцініках быў пабудаваны яшчэ ў 18 стагоддзі, калі мястэчка стала належыць графу Путкамеру. Гэты род тут валадарыў да 1939 года.
Гэты палац Путкамераў не захаваўся да нашагу часу, але яго адлюстраваў у сваім малюнку мастак і кампазітар Напалеон Орда, які аднойчы завітаў сюды ў госці. Гэта быў аднапавярховы мураваны будынак у стылі барока з элементамі класіцызму. Інтэр'ер у палацы быў шыкоўны, што цалкам адпавядала стутусу графскай рэзідэнцыі. Пакоі былі багата аздоблены каляровымі роспісамі і абстаўлены мэбляй у стылі ампір.
Напрыканцы 19 стагоддзя Путкамеры пабудавалі сабе новы палац.
Новы будынак мураваны двухпавярховы дом з чырвонай цэглы. Палац узведзены ў стылі неаготыкі. Структура будынка асімітрычна. Кожны пакой быў аформлены ў нейкім архітэктурным стылі: кабінет і сталовая у стылі эпохі адраджэння, а парадны зал у стылі ракако. Добра да нашага часу захавалася некалькі кафельных печаў.
Побач з палацам ёсць пейзажны парк у некалькі гектар.
Гісторыя гэтай сядзібы цесна звязана з іменем геніяльнага паэта Адама Міцкевіча. Так здарылася, што Марыля Верашчака ў якую быў закаханы А. Міцкевіч, не пасваёй волі выйшла замуж за графа Ваўжынца Путкамера. Адам Міцкевіч часта прыязжаў сюды ў Бальценікі ў госці і закаханыя часта гулялі ў наваколлі. У бліжэйшым лесе захаваўся валун , які называюць «камнем Міцкевіча». На камяні высечаны крыж і паводле падання гэты крыж высек А. Міцкевіч, калі Марыля не прыйшла на спатканне.
Каментары
Усяго каментароў: 0