Геранёны. Замак
Замак
Беларусь, Гродзенская вобл., Іўеўскі р., Геранёны.
0
241
05.10.2024
Апісанне
Калі вы аматар палазіць па руінам замка і заросшымі лесам абарончым земляным валам, то вам варта паехаць у Геранёны. Руіны Геранёнскага замка варта наведаць абавязкова, бо яны звязаны з жыццём многіх вядомых дзеячоў эпохі Вялікага княства Літоўскага. Тут бывалі і Гаштольды і Барбара Радзівіл. Тут вырашаліся значныя дзяржаўныя пытанні. У апошнія гады подступы да замка добраўпарадкаваны. Каля замка знаходзіцца касцёл Святога МІкалая 15 – 19 стагоддзяў.
Катэгорыі

Батанічны

На рэстаўрацыі

Актыўны адпачынак

Гістарычнае

Літаратурны

Помнік архітэктуры

З дзецьмі

Крушня

Паркавая зона
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.11349794
Даўгата: 25.57973
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
05.10.2024
Геранёны. Замак
У мястэчку Геранёны, якое знаходзіцца на самай мяжы з Літвой, засталіся парэшткі замка 15 стагоддзя. У тыя часы Геранёнамі валодаў магнат, канцлер Вялікага княства Літоўскага, віленскі ваявада Альбрэхт Гаштольд. Затым Геранёнамі валодалі каралі, вялікія князья і магнаты Сапегі. У вайне сярэдзіны 17 стагоддзя паміж Царствам Маскоўскім і Рэччу Паспалітай замак моцна пацярпеў. У гады Паўночнай вайны ў 1708 годзе ў замку пэўны час жыў кароль Станіслаў Ляшчынскі. У 18 стагоддзі замак прыйшоў у заняпад і яго пачалі разбіраць на будаўнічыя матэрыялы. У 19 стагоддзі руіны замка намаляваў мастак і кампазітар Напалеон Орда. Замак акружаў земляны роў, а перад рвом быў насыпаны земляны вал вышынёй 10 метраў і шырынёй каля 15 метраў. Па перыметру вал быў больш за 700 метраў. Замак меў выгляд квадрата 27 на 27 метраў. А на кожным вуглу замка былі пабудаваныя цыліндрычныя вежы дыяметрам па 8 метраў. Сцены вежаў таўшчынёй два метры зроблены з камення і звонку абліцаваныя цэглай. Кяля замка была ўзведзена мураваная брама. Замак у Геранёнах быў пабудаваны ў тыя гады, калі значную ролю іграла артылерыя. І таму асноўны ўдар у час аблогі бралі на сябе земляныя валы з бастыёнамі. Геранёнскі замак у 16 стагоддзі ўяўляў з сябе значнае сучаснае абарончае ўмацаванне. На подступах да замка адной з кропак абароны быў мураваны Мікалаеўскі касцёл, які захаваўся да нашага часу. У апошнія гады навакольная тэрыторыя вакол замка была добраўпарадкавана. Зроблены сцежкі з парэнчамі на былых абарончых валах. Усталяваны інфармацыйныя дошкі з малюнкамі і планамі.
Каментары
Усяго каментароў: 0