Крошын. Касцёл Божага Цела
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі р., Крошын.
Апісанне
Мястэчка Крошын знаходзіца зусім побач з трасай М 1 і вельмі зручна вам будзе завітаць у гэты незвычайны край. У Крошыне ёсць прыгожы касцёл Божага Цела, парк, сажалка, сучасны дом культуры з калекцыяй народных строяў і тут пахаваны класік беларускай літаратуры паэт Паўлюк Багрым.
Катэгорыі

Экспазіцыя

Літаратурны

Помнік архітэктуры

Гістарычнае
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
07.10.2024
Крошын. Касцёл Божага Цела
Праехаўшы праз усё мястэчка Крошын, вы на ўскрайку пабачыце каля дарогі белы невялікі каталіцкі касцёл. Першы касцёл у Крошыне пабудаваны яшчэ у 15 стагоддзі. А ў 1818 узведзены новы драўляны кталіцкі храм. Касцёл Божага Цела быў пабудаваны ўжо ў часы Польскай дзяржавы ў 1920 – я гады. У савецкія часы касцёл зачынены і тут знаходзіўся музей беларускага паэта Паўлюка Багрыма, які нарадзіўся ў Крошыне ў 1813 годзе. За ўдзел у сялянскім бунце і напісанне анціўрадавых вершаў Багрым быў аддадзены ў войска ў рэкруты. Пахаваны паэт адразу за касцёлам на старадаўніх могілках.
Будынак касцёла прамавугольны ў плане з двухсхільным дахам. Завяршае асноўны аб'ём трохгранная апсіда. Галоўны фасад мае двухярусную кампазіцыю. Па краям фасада невялікія чатырохгранныя вежы. У падмурак будынка ўмурованы старыя надмагільныя пліты.
Інтэр'ер касцёла ўпрыгожаны бронзавай жырандоляй (люстрай), якую зрабіў паэт Паўлюк Багрым у 19 стагоддзі. Жырандоль зроблена з бронзы і чугуна ў выглядзе абруча, які трымаецца на трох металічных прутах. Коўка жырандолі ажурная і арнаментальная, мае вялікую мастацкую каштоўнасць. Каля касцёла з лева знаходзіцца памятны валун з надпісам на беларускай і лацінскай мове: «Жыццё кароткае – Радзіма вечная».