Мясяцічы. Царква Параскевы Пятніцы
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Пінскі р., Мясяцічы.
Апісанне
У Пінскім раёне ёсць мястэчка Мясяцічы з драўлянай праваслаўнай царквой Святой Параскевы Пятніцы. Храм пабудаваны напрыканцы 18 стагоддзя ў традыцыях праваслаўнага народнага дойлідства. Будынак складаецца з 4 асноўных частак. У інтэр'еры ёсць мясцовы абраз Мясяціцкай Божай Маці. Каля царквы пабудавана двухярусная драўляная званіца. Царква адрамантавана. Храм дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
07.01.2025
Мясяцічы. Царква Параскевы Пятніцы
Мястэчка Мясяцічы знаходзіцца ў 20 кіламетрах на поўдзень ад раёнага цэнтра Пінск паміж двумя рэкамі Прыпяць і Стыр. Калісці вакол былі непраходныя балоты, а зараз усё асушана і пабудавана сетка мелірыятыўных каналаў.
Першае ўпамінанне ў гістарычных крыніцах пра Мясяцічы прыходзіца на перыяд Вялікага Княства Літоўскага 1516 год. Каралева Бона Сфорца ў 1524 годзе дала прывілей на мястэчка Мясяцічы Марціну Літвіновічу і з тых часоў гэтая мясціна стала радавым маёнткам Літвіновічаў. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай мястэчка ўвайшло ў склад Пінскага ўезда Мінскай губерніі Расійскай імперыі.
У Мясяцічах ёсць цікавы помнік архітэктуры драўлянага народнага дойлідства праваслаўная царква Святой Параскевы Пятніцы. Храм пабудаваны ў 1794 годзе. Па некаторых дадзеных першапачаткова царква належыла ўніяцкім вернікам. У інтэр'еры ёсць абраз Мясяціцкай Божай Маці. У мястэчку ёсць цікавы звычай па асабліваму адзначаць дзясятую пятніцу пасля Пасхі. Гэта свята тут называецца «дзесятуха».
Як адзначаюць спецыялісты, што помнік з'яўляецца тыпавым абразцом драўлянай архітэктуры Палесся. Царква складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Невялікі прытвор прыбудаваны да асноўнага аб'ёму і накрыты двухскатным дахам. Асноўны аб'ём завершаны васьміграным барабанам з невялікай цыбулінай. Да малітоўнай залы прыбудавана пяцігранная апсіда. Царква адрамантавана.
Побач з храмам пабудавана двухярусная вежа – званіца.
Каля царквы ёсць пахаванне святара.