Нягневічы. Царква Казанскай Божай Маці.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Навагрудскі раён, Нягневічы.
0
50
05.02.2025
Апісанне
У Навагрудскім раёне ў мястэчку Нягневічы ёсць каменная царква Казанскай Божай Маці. Помнік пабудаваны ў 18 стагоддзі, як каталіцкая царква, а ў 19 стагоддзі быў перададзены праваслаўнай царквы. Помнік узведзены ў стылі класіцызму. Маецца абраз 18-га стагоддзя "Святое сямейства". Вежа-званіца перад царквой пабудавана з бутавага каменя з выкарыстаннем разынкавай кладкі. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.65913031
Даўгата: 26.07722075
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
05.02.2025
Нягневічы. Царква Казанскай Божай Маці
У цэнтры мястэчка Нягневічы Навагрудскага раёна знаходзіцца праваслаўная царква Казанскай Божай Маці. Упершыню ў гістарычных крыніцах мястэчка ўпамінаецца ў часы князя Вітаўта перыяда Вялікага княства Літоўскага.
У 1428 годзе Нягневічы з'яўлялася часткай зямлі Наваградскай і было ва ўласнасці князя Вітаўта, які потым перадаў мястэчка сваёй жонке Ульяне Гальшанскай. Наступнымі гаспадарамі былі магнаты Радзівілы. Па некаторым дадзеным у 17 стагоддзі ў мястэчку была ўзведзена царква, або касцёл.
Шведскія войскі ў Паўночную вайну зпалілі мястэчка. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі. У пачатку 19 стагоддзя мястэчка набывае граф Храптовіч. У 1795 годзе пабудаваны мураваны касцёл, які ў 1861 годзе быў перададзены праваслаўным вернікам.
Была ў гэты час узведзена мураваная двухярусная званіца. Храм пабудаваны ў стылі класіцызму. У плане будынак утварае прамавугольны аб'ём. Складаецца помнік з двух асноўных архітэктурных частак: малітоўнай залы і апсіды. Інтэр'ер падзелены на тры нефы двумя радамі па чатыры слупы. У прытворы размешчаны хоры.
Каментары
Усяго каментароў: 0