Знай свой край

Знай свой край

Лаўрышава. Успенская царква.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Навагрудскі район, Лаўрышава.

0

58

05.02.2025

Апісанне

У мястэчку Лаўрышава Навагрудскага раёна пабудавана драўляная праваслаўная Успенская царква. Храм узведзены пры старажытным Свята–Елісееўскім Лаўрышаскім мужскім манастыры, які заснаваны ў 13 стагоддзі. Царква заснавана ў часы Вялікага Княства Літоўскага, і будавалася за сваю гісторыю некалькі разоў. Апошні раз была пабудавана ў 18 стагоддзі.

Складаецца помнік з трох асноўных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. У інтэр'еры маюцца хоры і абраз «Прападобны Елісей Лаўрышаўскі». Каля царквы ёсць некалькі старых пахаванняў. У 1990–я гады каля помніка былі праведзены археалагічныя раскопкі. Археолагамі абнаружаны знаходкі 14 – 17 стагоддзяў, і ў тым ліку керамічны посуд і кафля. Раскопкі таксама некалькі разоў праходзілі каля царквы ў 2000–х гадах.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.68578877
Даўгата: 26.15835154

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

05.02.2025

Лаўрышава. Успенская царква.

На ўскраіне мястэчка Лаўрышава пабудавана драўляная праваслаўная Успенская царква. Храм пабудаваны ў 18 стагоддзі і адносіцца да Свята–Елісееўскага Лаўрышаскага мужчынскага манастыра.


Манастыр лічыцца адным з самых старых у Беларусі, і быў заснаваны ў 13 стагоддзі. Царква ўпершыню згадваецца ў дакументах у 1517 годзе - у дароўнай грамаце ад магната Хадкевіча - як царква пры манастыры.

У 14 стагоддзі для манастыра было ад рукі перапісана Лаўрышаскае Евангелле, якое выкарыстоўвалася пры службе ў царкве. Магчыма, што пры заснаванні манастыра была пабудавана і царква, але дакументаў такіх не захавалася.


Пасля падпісання уніі ў канцы 16-га стагоддзя храм перайшоў да ўніятаў.

У 1719 годзе Успенская царква згадваецца ў завяшчанні Іаана Бужынскага.

У 1770-х гадах манастыр базыльянаў будуецца зноў, і адбудоўваецца новая Успенская царква.

Новы храм узведзены ў 1775 годзе. Знаходзіцца храм на першапачатковым месцы манастыра, і на сённяшні дзень гэта самы стары храм манастыра.


У 1839 годзе ў часы Расійскай імперыі пасля забароны ўніяцтва манастыр зачынілі, а царкву перадалі праваслаўным. У савецкія часы храм працаваў і ніколі не зачыняўся. Царква з'яўляецца помнікам народнага драўлянага дойлідства.  

Каментары

Усяго каментароў: 0