Знай свой край

Знай свой край

Орша. Музей Уладзіміра Караткевіча.

Музей

Музей

Беларусь, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 24.

0

563

05.10.2024

Апісанне

Мы з дзяцінства ведаем многіх пісьменнікаў і паэтаў, якімі багата беларуская зямля. Адным з самых любімых нашых літаратурных творцаў з'яўляецца Уладзімір Караткевіч. Яго гістарычныя раманы і казкі, вершы і малюнкі знайшлі сваё адлюстраванне ў беларускім мастацтве і ў душах нашых людзей. Як будзеце ў Оршы, то абавязкова наведайце літаратурны музей імя У. Караткевіча, які нарадзіўся ў гэтым горадзе на Дняпры.

Катэгорыі

Літаратурны

Літаратурны

Платна

Платна

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Гістарычнае

Гістарычнае

З дзецьмі

З дзецьмі

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.5113595
Даўгата: 30.4286149

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

05.10.2024

Ворша. Музей Уладзіміра Караткевіча

Ворша нам вядома ня толькі, як старадаўні і прыгожы горад, але гэта яшчэ і радзіма геніяльнага беларускагапісьменніка і паэта Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча (1930 – 1984). Музей пісьменніка знаходзіцца ў дарэвалюцыйным мураваным будынку грамадзянскай архітэктуры на адной з цэнтральных вуліц горада. З 1925 года ў гэтым будынку быў адкрыты радзільны дом і менавіта ў гэтым радзільным доме паявіўся на свет Уладзімір Караткевіч 26 лістапада 1930 года. Экспазіцыя музея размяшчаецца ў 2 – х залах пад назвай «Партрэт пісьменніка і чалавека». Частка экспазіцыі займае рэканструкцыя кабінета мінскай кватэры Караткевіча. Многія рэчы ў музей перададзены сваякамі Уладзіміра Сямёнавіча: мэбля, кнігі, дакументы і фатаздымкі. Пры музеі працуе навукова – даследчы цэнтр творчасці Караткевіча, у якім можна пачуць запісы голасу пісьменніка, паглядзець мастацкія фільмы паводле яго сцэнарыяў, можна паслухаць музычныя творы беларускіх выканаўцаў на вершы У. Караткевіча. Перадусім мы пісьменніка ведаем па яго гістарычным раманам «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Чорны замак Альшанскі», а Караткевіч быў яшчэ вельмі добрым паэтам і нават мастаком! Музей быў адчынены да 70 – годдзя з дня нараджэння пісьменніка. У музеі праводзяцца ня толькі экскурсіі, але лекцыі, конкурсы і святы. Сучасная экспазіцыя музея нікога не пакіне абыякавым.

Каментары

Усяго каментароў: 0