Ахова. Царква Узвышэння Святога Крыжа
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Пінскі р., Ахова, вул. Спакойная, 1 Б.
0
140
04.01.2025
Апісанне
У мястэчку Ахова Пінскага раёна на мясцовых могілках ёсць праваслаўная царква 18 стагоддзя. Спачатку будынак належыў уніятам, потым каталікам, а ў 19 стагоддзі перайшоў да праваслаўных вернікаў і асвячоны ў гонар Узвышэння Святога Крыжа. У час Польскай дзяржавы зноў перададзены каталікам. Пасля вайны перайшоў да праваслаўных. Будынак драўляны ў стылі барока. Захаваўся алтар 18 стагоддзя. У апошнія гады царква адрэстаўравана. Храм дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.18572796
Даўгата: 25.91387408
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
04.01.2025
Ахова. Царква Узвышэння Святога Крыжа.
У Пінскім раёне ёсць невялікае мястэчка Ахова, дзе на мясцовых могілках знаходзіцца праваслаўная царква Узвышэння Святога Крыжа.
Царква была пабудавана ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1758 годзе. Спачатку храм належыў уніяцкім вернікам. У 1786 годзе адбыўся пажар пасля чаго будынак быў перабудаваны і перададзены пад каталіцкі касцёл. Тут гаспадарамі быў каталіцкі ордэн францысканцаў, які валодаў гэтым мястэчкам.
Пасля падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка ўваходзіла ў склад Пінскага ўезда.
Пасля падаўлення анцірасійскага паўстання ў 1864 годзе царква перададзена праваслаўнай царкве і была асвечана, як царква Узвышэння Святога Крыжа.
Пасля падпісання Рыжскага міру ў 1921 годзе мястэчка патрапіла пад уладу Польскай дзяржавы і царква зноў перайшла да каталіцкага касцёла.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны будынак перададзены праваслаўным вернікам.
Царква складаецца з трох асноўных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам двухярусная вежа – званіца, якая завершана купалам. Малітоўная зала зальнага тыпу да якой прыбудавана пяціграная апсіда. Будынак накрыты вальмавым дахам. У інтэр'еры захаваўся разны алтар 18 стагоддзя.
Каментары
Усяго каментароў: 0