Знай свой край

Знай свой край

Парэчча. Царква Раства Багародзіцы

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Пінскі р., Парэчча.

0

143

07.01.2025

Апісанне

У мястэчку Парэчча Пінскага раёна ёсць некалькі цікавых гістарычных мясцінаў і ў тым ліку літаратурны музей паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. Архітэктурнай дамінантай мястэчка з'яўляецца праваслаўная царква Раства Багародзіцы. Храм узведзены ў пачатку 20 стагоддзя і складаецца з 4 асноўных частак. У інтэр'еры маецца абраз 19 стагоддзя Святога Мікалая. Царква была моцна пашкоджана пажарам у пачатку 2000 – х гадоў, але зноў адбудавана. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.27793961
Даўгата: 25.82704362

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

07.01.2025

Парэчча. Царква Раства Багародзіцы

У Пінскім раёне на поўнач ад горада ёсць вялікае мястэчка Парэчча з некалькімі гістарычнымі мясцінамі: музей паэтэсы Яўгеніі Янішчыц, цукровы завод і парк сядзібы Скірмунтаў і многае іншае. У мястэчку ёсць таксама драўляная царква Раства Багародзіцы. 

Упершыню Парэчча ўпамінаецца ў 15 стагоддзі. У 17 стагоддзі гаспадараць тут Цярлецкія, а затым Агінскія. Апошнімі гаспадарамі да 1939 года былі Скірмунты.

У 1866 годзе ў Парэччы ўзвялі драўляную царкву, якую ў 1907 годзе знішчыў пажар. Прыхаджане сабралі сродкі і ў 1912 годзе ў мястэчку была пабудавана новая праваслаўная царква Раства Багародзіцы. Ня гледзячы на тое, што храм перажыў дзве сусветныя вайны і савецкую эпоху будынак святыні загінуў ад пажара ў пачатку 2000- х гадоў і зноў быў храм адбудаваны к 2005 году.

 Пры адбудове была захаваная гістарычная архітэктурная планіроўка і кампазіцыя. Царква складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Аснову кампазіцыі храма складае трохярусны зруб да якога прыбудаваны прытвор з трохяруснай вежай – званіцай, трапезная, бакавыя прыдзелы і апсіда. У інтэр'еры ёсць абраз «Мікалай Цудатворац» 19 стагоддзя.

Каментары

Усяго каментароў: 0