Бярдуны. Парк сядзібы Кліяноўскіх
Сядзіба
Беларусь, Брэсцкая вобл., Пінскі р., Бярдуны.
0
143
04.01.2025
Апісанне
У некалькіх кіламетрах ад Пінска па трасе М 10 ёсць мястэчка Бярдуны, дзе на ўскрайку захаваўся парк ад былой сядзібы Кліяноўскіх. Палац сядзібы быў драўляны аднапавярховы і пабудаваны ў сярэдзіне 19 стагоддзя. Знеслі будынак пасля вайны. Добра захаваўся да нашага часу парк у якім ёсць дубы якім па 200 год. З гаспадарчых будынкаў захавалася былая кухня пры сядзібе і зараз там знаходзіцца жылы дом.
Катэгорыі

Гістарычнае

Паркавая зона
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.17899874
Даўгата: 26.04589534
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
04.01.2025
Бярдуны. Парк сядзібы Кліяноўскіх
Як ехаць з Брэста на Пінск, то за пару кіламетраў па трасе да горада Пінска, з лева ёсць мястэчка Бярдуны. У мястэчку была калісці сядзіба Кліяноўскіх ад якой захаваўся да нашага часу толькі прысядзібны парк з гаспадарчым будынкам.
У 1853 годзе мясцовы маёнтак 176 дзесяцін набывае Казімір Кліяноўскі. У 1888 годзе гаспадарыць тут яго ўдава Марыя, а затым іх дачка Браніслава, якая была замужам за Пятром Лейнвеберам. Палац у сядзібе быў пабудаваны пры Кліяноўскіх.
Гэта аднапавярховы драўляны будынак, які ў плане быў па форме прамавугольны. Пасля Вялікай Айчыннайвайны ў палацы былі калгасныя ўстановы. А потым будынак разабралі.
Каля палаца пасажаны пейзажны парк. У парку былі пруды і каналы з вадой, якія паступова абмялелі і высахлі. Галоўны ўезд у сядзібу з брамай знаходзіўся на ўсходняй ускраіне парка. Заходнюю частку парка займала дубрава. Дубрава захавалася, дзе ёсць экземпляры якім па 200 год. Частку парка займаў пладовы сад. Каля пруда быў насыпны холм з беседкай.
З гаспадарчых пабудоў да нашага часу захаваўся будынак былой кухні, які зараз прыстасаваны пад жылы дом. Па меркаванню даследчыкаў, гэты будынак мабыць старэйшы за палац Кліяноўскіх. Парк захаваўся часткова. Паступова забудоўваецца прыватнымі дамамі.
Каментары
Усяго каментароў: 0