Жабчыцы. Царква Параскевы Пятніцы
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл.,Пінскі р., Жабчыцы.
0
131
06.01.2025
Апісанне
У Пінскім раёне ў мястэчку Жабчыцы пабудавана праваслаўная царква Параскевы Пятніцы. Побач знаходзіцца пасёлак Садовы, таму часам месца знаходжання храма ўказваюць Садовы. Царкву фундаваў у 18 стагоддзі, як уніяцкі храм мясцовы гаспадар маёнтка Красіцкі, род якога тут валадарыў да 1939 года. Царква ў 19 стагоддзі была перададзена праваслаўным вернікам. Храм з'яўляецца помнікам народнага драўлянага дойліцтва. Складаецца з трох асноўных частак. У савецкія часы царква была зачынена. З развалам СССР перададзена вернікам. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.13726045
Даўгата: 25.94828327
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
06.01.2025
Жабчыцы. Царква Параскевы Пятніцы
Як ехаць па трасе М 10 з Брэста і не даязжая некалькі кіламетраў да Пінска, з правага боку паварот на пасёлак Садовы і мястэчка Жабчыцы. Паселішчы гэтыя зусім побач і таму часта бывае блытаніна, дзе знаходзіцца праваслаўная царква Параскевы Пятніцы у Садовым, ці Жабчыцах. Мястэчка Жабчыцы больш старадаўняе, а назва Садовы сучаснае.
У цэнтры мястэчка пабудавана праваслаўная царква Святой Параскевы Пятніцы. Храм узведзены па фундацыі Ігнацыя Красіцкага ў 1788 годзе ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Красіцкія мелі ў Жабчыцах свой уласны маёнтак, дзе яны былі гаспадарамі з другой паловы 18 стагоддзя і да 1939 года. Красіцкія пабудавалі аднапавярховы палац і заснавалі пейзажны парк. У 1870 – я гады Жабчыцы наведаў вядомы мастак і кампазітар Напалеон Орда, які пакінуў малюнак мясцовай сядзібы. Палац быў пашкоджаны ў часы Першай сусветнай вайны. У савецкія часы ў сядзібе знаходзіліся калгасныя ўстановы. Будынкі і парк паступова прыйшлі ў заняпад. Палац згарэў у вайну ў 1944 годзе.
Першапачаткова царква належыла ўніятам, а ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі пасля забароны ўніі перайшла да праваслаўных вернікаў. У 1863 годзе будынак царквы адрамантавалі і перабудавалі. У савецкія часы храм быў зачынены і зноў перададзены праваслаўным вернікам у 1991 годзе.
Царква складаецца з трох роўных па вышыні зрубаў: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Асноўны аб'ём накрыты двухярусным дахам, над якім узвышаецца васьміграны барабан з купалам – цыбулінай. Царква адрамантавана.
Каментары
Усяго каментароў: 0