Знай свой край

Знай свой край

Бярозавічы. Пакроўская царква

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Пінскі р., Бярозавічы

0

144

04.01.2025

Апісанне

У Пінскім раёне ў мястэчку Бярозавічы пабудавана драўляная царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы. Да 1964 года мястэчка называлася Паршэвічы. Першы храм тут быў пабудаваны ў 17 стагоддзі, а затым перабудаваны ў 19 стагоддзі і асвячоны, як Пакроўская царква. Будынак складаецца з 3 асноўных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Царква адрэстаўравана. Храм дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.15710971
Даўгата: 25.86625451

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

04.01.2025

Бярозавічы. Пакроўская царква

У Пінскім раёне, як ехаць па трасе М 10 з Брэста на Пінск з левага боку ёсць мястэчка Бярозавічы. Да 1964 года Бярозавічы мелі гістарычную назву Паршэвічы.

Упершыню Паршэвічы ўпамінаюцца ў 1492 годзе ў часы Вялікага Княства Літоўскага. У гэтыя часы княгіня Марыя з Пінскага княства падаравала мястэчка Фурсу Івановічу. Затым у 16 стагоддзі Паршэвічы ўваходзілі ў склад Пінскага павета Брэсцкага ваяводства. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 года ў складзе Пінскага ўезда. У 17 стагоддзі на сродкі пана Яна Фралевіча была ўзведзена драўляная капліца. У часы Расійскай імперыі ў 1878 годзе храм перабудавалі і значна пашырылі і царкву асвяцілі ў гонар Пакрава Прасвятой Багародзіцы. Царква ў апошнія гады была адрэстаўравана. Храм дзейнічае.

 Царква складаецца з трох асноўных частак: прытвор, асноўны аб'ём і апсіда. Прытвор двухярусны з трохвугольным франтонам. Малітоўная зала квадратная ў плане і накрыта чатырохскатным дахам. На даху ўсталяваны васьмігранны барабан з невялікай цыбулінай. Да асноўнага аб'ёму прыбудавана пяцігранная апсіда з двумя сакрысціямі. Фасады храма ўпрыгожаны дэкаратыўнай рэззю па дрэву.

Каментары

Усяго каментароў: 0