Знай свой край

Знай свой край

Чарнеевічы. Парк Скірмунтаў.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Брэсцкая вобл., Пінскі раён, Чарнеевічы.

Апісанне

На самай ускраіне горада Пінска ёсць мястэчка Чарнеевічы, якое ўжо фактычна стала прыгарадам горада. Мястэчка вядомае з 15 стагоддзя і за сваю гісторыю належыла многім гаспадарам: князьям Пінскім, Фурсавым, Нелюбовічам, Галовічам і Скірмунтам.

У 19 стагоддзі Скірмунты ў маёнтку пабудавалі палац і залажылі пейзажны парк. Палац не захаваўся да нашага часу. А пейзажны парк з сажалкамі і алеямі знаходзіцца ў занядбаным стане.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

07.01.2025

Чарнеевічы. Парк Скірмунтаў.

Мястэчка Чарнеевічы знаходзіцца на самым захадзе горада ПІнска і з'яўляецца ўжо практычна прыгарадам горада. Тут захаваўся старадаўні парк з вадаёмам. Упершыню Чарнеевічы ўпамінаюцца ў гістарычных крыніцах у 15 стагоддзі. Пінская княгіня Марыя ў 1495 годзе выдала прывелей шляхцічу Фурсу Іванавічу на валоданне маёнткам у Чарнеевічах.


 У Фурса Іванавіча было чатыры сыны: Сымон, Венядзікт, Апанас і Рыгор. Мястэчка Чарневічы па спадчыне атрымаў сярэдні сын Венядзікт, які служыў у пінскага князя Фёдара. Пасля Фурсаў новымі гаспадарамі мястэчка былі Нелюбовічы.


У 19 стагоддзі гаспарамі ўжо сталі прадстаўнікі роду Скірмунтаў. Напрыканцы 19 стагоддзя Вікенцій Скірмунт валодаў сядзібай з паркам і гаспадарчымі пабудовамі. У тыя часы плошча маёнтка ў Чарнеевічах складала 410 дзесяцін зямлі.


У Першую сусветную вайну і да 1920–х гадоў тут былі новыя гаспадары з роду Галовічаў. Потым маёнтак зноў вярнуўся да Скірмунтаў, які ім належыў да 1939 года.


Скірмунты ў 19 стагоддзі ў Чарнеевічах пасадзілі пейзажны парк і пабудавалі палац. Будынак быў зруйнаваны ў пасляваенны перыяд. Да нашага часу захаваўся невялікі парк плошчай каля 6 гектараў. У парку ёсць некалькі сажалак, алеі і каналы. Тут растуць вязы, каштаны, ліпы і грабы. Парк знаходзіцца ў занядбаным стане. Сажалкі абмялелі і зарастаюць хмызняком.

Каментары