Знай свой край

Знай свой край

Навагрудак. Царква Святога Мікалая і манастыр францысканцаў

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Навагрудак, вул. Гродзенская.

0

61

04.02.2025

Апісанне

У гістарычным цэнтры Навагрудка ў 18 стагоддзі пабудаваны касцёл і манастыр францысканцаў у стылі барока. У 19 стагоддзі храм перабудавалі пад праваслаўную царкву Святога Мікалая. Быў ўсталяваны ў інтэр'еры драўляны двухярусны іканастас з 13 абразоў. Ёсць абраз «Маці Божая Адзігітрыя» 18 стагоддзя. У інтэр'еры захаваліся кафельныя печы 18 – 19 стагоддзяў. Каля царквы знаходзіцца мураваны двухпавярховы корпус манастыра францысканцаў. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.59878969
Даўгата: 25.82331782

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

04.02.2025

Навагрудак. Царква Святога Мікалая і манастыр францысканцаў.

У гістарычным цэнтры Навагрудка побач з былой гандлёвай плошчай па вуліцы Гродзенскай знаходзіца будынак былога касцёла і манастыра францысканцаў. Зараз гэта праваслаўная царква Святога Мікалая.


Каталіцкі ордэн францысканцаў у горадзе быў ужо ў 14 стагоддзі.

У 1434 годзе пабудаваны драўляны касцёл. Мураваны касцёл і манастыр францысканцаў створаны ў 1780–х гадах у часы Вялікага княства Літоўскага. Фундатарам пабудовы святыні быў Тамаш Вайніловіч. У тыя часы вуліца Гродзенская называлася Францысканаскай, паколькі тут была каталіцка святыня, якая належыла францысканцам.


Пасля анцірасійскага паўстання 1830 – 1831 гадоў у часы Расійскай імперыі спачатку быў зачынены манастыр, а потым ў 1846 годзе касцёл перадалі пад праваслаўную царкву. Касцёл, які быў узведзены ў стылі барока, быў перабудаваны пад царкву Святога Мікалая.


У 1852 годзе святыня была значна перабудавана пасля вялікага пажара. І будынак, які меў рысы позняга барока, набыў новы стыль, які называецца руска–візантыйскі.


Храм – гэта трохнефная базіліка з пяціграннай апсідай. Галоўны фасад антаблементам падзелены на тры ярусы. Вокны на галоўным фасадзе, якія маюць паўцыркулярныя арачныя завяршэнні, зашклёныя вітражамі.

Каментары

Усяго каментароў: 0