Знай свой край

Знай свой край

Навагрудак. Гандлёвыя рады.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., Навагрудак, вул. Мінская, 3.

0

63

04.02.2025

Апісанне

У цэнтры горада Навагрудка на вуліцы Мінскай знаходзяцца гандлёвыя рады, якія былі ўзведзены ў пачатку 19 стагоддзя ў стылі класіцызму. Будынак мураваны аднапавярховы з каланадай дарычнага ордэра. Большая частка гандёвых радоў знаходзілася на былой гандлёвай плошчы і да нашага часу не захаваліся. У будынку знаходзіцца магазін. Галоўным фасадам помнік выходзiць на гарадскі парк з домам–музеем А. Міцкевіча, помнікам савецкім воінам і алеяй ліхтароў.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.59924513
Даўгата: 25.82646531

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

04.02.2025

Навагрудак. Гандлёвыя рады

У гістарычным цэнтры Навагрудка на былой гандлёвай плошчы захаваліся часткова гандлёвыя рады. Рады былі  пабудаваны ў пачатку 19 стагоддзя ў стылі класіцызму ў 1812 годзе. Лічыцца, што рады ўзведзены па тыпавому праекту, якія распрацаваныя ў Санкт – Пецярбургу. Большая частка карпусоў гандлёвых радоў знаходзілася непасрэдна на гандлёвай плошчы – гэта зараз плошча Леніна. Гандлёвая плошча сфарміравалася яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага і тут былі ратуша, гандлёвыя рады і дамы купцоў і мяшчан, палац Радзіввілаў. Забудова гандлёвай плошчы захавалася часткова і адным з аўтэнтычных старажытных будынкаў з'яўляецца адзін з будынкаў гандлёвых радоў.

 Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1953 годзе будынак было вырашана прыстасаваць пад магазін. Была праведзена рэстаўрацыя і ўнутраная перапланіроўка будынка: канструкцыю даху панізілі, а каланаду абліцавалі дэкаратыўнай керамічнай пліткай.

 Корпус гандлёвых радоў мае ў плане выцягнутую трапецыю. Накрыты помнік двухскатным дахам з трохвугольным франтонам на тарцах. Галоўны паўднёвы фасад, які выходзе на вуліцу Мінскую мае прамавугольныя ваконныя праёмы. Уздоўж галоўнага фасада створана прахадная галерэя з калонамі дарычнага ордэра. Унутры памяшкання знаходзяцца гандлёвы зал і складскія памяшканні.

Каментары

Усяго каментароў: 0