Навагрудак. Помнік Адаму Міцкевічу
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., Навагрудак, вул. Малы Замак.
Апісанне
У гістарычным цэнтры Навагрудка каля замка ўсталяваны помнік геніяльнаму Паэту Адаму Міцкевічу (1798 - 1855). Аўтарам з'яўляецца вядомы беларускі мастак і скульптар Валяр'ян Янушкевіч. Помнік выкананы з бронзы вышынёй больш трох метраў і ўсталяваны на валуне. Помнік знаходзіцца на гэтым месцы невыпадкова, бо тут недалёка дом паэта, школа, дзе вучыўся Міцкевіч, касцёл дзе яго крысцілі і Курган Адама Міцкевіча.
Катэгорыі

Гістарычнае

Літаратурны
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
04.02.2025
Навагрудак. Помнік Адаму Міцкевічу.
Калі будзеце вандраваць па гістарычнаму цэнтру старажытнага Навагрудка, то вы абавязкова прыйдзеце да замка і Кургана Адама Міцкевіча. Каля ўваходу ў замак з левага боку ўзвышаецца велічны помнік выбітнаму беларускаму і польскаму паэту Адаму Міцкевічу (1798 - 1855).
Менавіта тут усталяваны помнік невыпадкова, бо тут кожны будынак, і кожная сцежка звязаная з паэтам. Непадалёк каля замка знаходзіцца фарны касцёл, дзе быў ахрышчаны Адам, на плошчы школа дамініканцаў, дзе вучыўся паэт, каля плошчы ў парку дом, дзе прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады Міцкевіча. І каля замка ідзе дарога да Кургана Адама Міцкевіча, які быў створаны ў пачатку 20 стагоддзя ў часы Польскай дзяржавы.
Помнік быў урачыста адчынены ў верасні 1992 года пры ўдзелі шматлікіх гасцей, жыхароў горада і ганаровых гасцей. У гэтыя дні ў старажытным Навагрудку праводзілася Міжнароднае свята ў гонар Паэта.
Скульптарам гэтага твора мастацтва з'яўляецца вядомы беларускі мастак і скульптар Валяр'ян Іосіфавіч Янушкевіч. Скульптура усталявана на вялізным валуне. Скульптура бронзавая і вышыня складае больш трох метраў.