Знай свой край

Знай свой край

Навагрудак. Плошча Леніна, былая гандлёвая

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., Навагрудак, плошча Леніна.

0

55

04.02.2025

Апісанне

На былой гандлёвай плошчы, якая знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Навагрудка, захаваліся шматлікія дамы рамеснікаў і купцоў, культавыя будынкі. На плошчы можна наведаць касцёл Міхаіла Архангела і манастыр дамініканцаў, да якіх у школу хадзіў А. Міцкевіч. У касцёле захаваліся падземеллі, якія пры жаданні можна наведаць. Побач знаходзіцца яшчэ два значныя культавыя будынка: царква Барыса і Глеба 12 – 18 стагоддзяў і царква Святога Мікалая 18 стагоддзя, якая раней належыла францысканцам. Шматлікія домікі 19 – пачатку 20 стагоддзяў на плошчы прыстасаваны пад кафэ і сувенірных крамаў. Захаваўся адзін з будынкаў гандлёвых радоў.

Катэгорыі

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Паркавая зона

Паркавая зона

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.5986864
Даўгата: 25.82508397

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

04.02.2025

Навагрудак. Плошча Леніна, былая Гандлёвая.

У гістарычным цэнтры Навагрудка ёсць былая гандлёвая плошча, якая зараз вядомая, як плошча Леніна. На плошчы да нашага часу захавалася некалькі культавых будынкаў, дамы купецкія і крамаў, гандлёвыя рады.


Побач знаходзіцца царква Святога Мікалая, якая да 19 стагоддзя належыла каталіцкаму касцёлу і манастыру францысканцаў. Адзін са старэйшых храмаў знаходзіцца каля плошчы – гэта Барыса–Глебская царква 12 – 18 стагоддзяў. Дамініканскі манастыр і касцёл Святога Міхаіла Архангела знаходзіцца непасрэдна на плошчы. Пры дамініканскім манастыры была школа ў 19 стагоддзі, дзе вучыўся паэт Адам Міцкевіч.


Побач была ратуша, якая не захавалася да нашага часу. Зараз на тым месцы сучасны будынак «Дзецкі мір» і іншыя крамы. Ёсць малюнак і чарцёж ратушы.


У пачатку 19 стагоддзя былі на плошчы і побач пабудаваныя гандлёвыя рады ў стылі класіцызму. Большая частка радоў не дайшла да нашага часу. Толькі адзін будынак невялікі гандлёвых радоў з тых часоў знаходзіцца па вуліцы Мінскай дом 3 побач з плошчай.


Суседні будынак у часы Вялікага Княства Літоўскага быў касцёл езуітаў і калегіум, якія былі зачынены ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі і паступова былі разабраныя.

Таксама на плошчы быў мураваны двухпавярховы палац Радзівілаў.


У апошнія гады плошча добраўпарадкавана. Старажытныя будынкі дамоў рамеснікаў і купцоў, культавых будынкаў адрэстаўраваныя. Сучасная назва плошчы – плошча Леніна, якому тут жа на ўскрайку ўсталяваны невялікі помнік.

Каментары

Усяго каментароў: 0