Знай свой край

Знай свой край

Магілёў. Ратуша.

Музей

Музей

Беларусь. Магілёўская вобласць. Горад Магілёў. Вуліца Ленінская 1а

0

419

22.06.2024

Апісанне

Ратуша пабудавана ў другой палове 17 стагоддзя магілёўскімі дойлідамі. Была знесена пасля вайны ў 1957 годзе. Адноўлена ў 2008 годзе і зараз у будынку працуе “Магілёўскі краязнаўчы музей”.

Вэб сайт:

https://museumhm.by/ru/

Катэгорыі

Платна

Платна

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Гістарычнае

Гістарычнае

З дзецьмі

З дзецьмі

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.8945392
Даўгата: 30.3319824

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

28.06.2024

Магілёў. Ратуша

Першая драўляная ратуша была пабудавана ў Магілёве адразу пасля надання гораду магдэбургскага права ў 1577 годзе Стэфанам Баторыем. А мураваную пабудавалі ўжо ў 1681 годзе на Гандлёвай плошчы (сёння гэта плошча Славы). Будынак быў двухпавярховы з 8-граннай 5-яруснай вежай перад галоўным фасадам. Спачатку вежу запрасілі будаваць майстра Крузберга, але вежа абвалілася. І тады вежу ўжо будавалі магілёўскія дойліды Феська, Ігнат і Андрэй. Да 1692 года вежа была ўзведзена на вышыню амаль 48 метраў. Гэта самая высокая ратуша ў Беларусі! Магістрат засядаў кожны чацвер у 18.00. На першым паверсе былі сені, вялікая “ізба”, дзе адбываўся суд пад кіраўніцтвам войта, канцылярыя і ратушная святліца. На другім паверсе магістрацкі суд, вялікая зала для пасяджэнняў магістрата і дапаможныя памяшканні. У цокальным паверсе захоўваўся скарб, былі склады і гарадскі астрог. Інтэр'ер быў упрыгожаны партрэтамі каралёў Рэчы Паспалітай і Вялікіх Князёў літоўскіх, абразамі магілёўскіх мастакоў. Захоўваўся магістрацкі архіў, які зараз знаходзіцца ў Мінскім гістарычным архіве. Усяго засталося 200 кніг, напісаных на беларускай і польскай мовах кірыліцай і лацінскім шрыфтам. Будынак ацяпляўся кафельнымі печамі. Ён быў пашкоджаны ў час вайны. У 1940-50-х гадах яго пачалі рэстаўраваць. Але ён быў знесены ў 1957 годзе. У 1979 г. археолагам Алегам Трусавым на падмурках ратушы былі праведзены раскопкі. Адноўлена ратуша ў 2008 годзе. Цяпер у будынку размяшчаецца Магілёўскі краязнаўчы музей, у якім маецца шэраг унікальных экспанатаў. Напрыклад Статут Вялікага Княства Літоўскага, які быў надрукаваны ў 1588 годзе.

Каментары

Усяго каментароў: 0