Магілёў. Мастацкі музей імя П. В. Масленікава.
Музей
Беларусь, горад Магілёў, вуліца Міронава 33
0
347
12.07.2024
Апісанне
Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава знаходзіцца ў цэнтры горада Магілёва. Ён быў адчынены ў 1990 годзе. З 1996 года носіць імя народнага мастака-жывапісца, ураджэнца Магілёўшчыны, Паўла Васільевіча Масленікава, карцінная галерэя якога адкрылася тут у 1994 годзе. Будынак, у якім размяшчаецца музей, з'яўляецца помнікам архітэктуры пачатку 20-га стагоддзя і спалучае ў сабе такія стылі як мадэрн і позні класіцызм.
Вэб сайт:
http://maslenikov.museum.by/Катэгорыі

Платна

З дзецьмі

Гістарычнае

Экспазіцыя
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.908064
Даўгата: 30.338533
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Ольга Ерёменко
12.07.2024
Мастацкі музей імя П. В. Масленікава.
Будынак, у якім размяшчаецца музей, быў пабудаваны яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя. Першапачаткова тут размяшчаўся сялянска-зямельны банк. Пасля рэвалюцыі тут размяшчаліся музеі. Быў тут і спецыяльны пакой-сейф, у якім захоўваліся да пачатку Вялікай Айчыннай вайны такія знакамітыя экспанаты як Крыж Еўфрасінні Полацкай 1161 года, сярэбраная булава Караля польскага і шведскага Жыгімонта ІІІ, залаты і сярэбраны ключы ад горада Магілёва. На жаль, у час ВАВ практычна ўсе экспанаты былі страчаны.
У 1944 годзе ў будынку музея былі абкам і гаркам КПСС, пасля была рэдакцыя газеты «Магілёўская праўда».
Сёння ў музеі дзейнічаюць такія цікавыя пастаянныя экспазіцыі як "Карцінная галерэя народнага мастака Рэспубліка Беларусь П. В. Масленікава", "Захаваная спадчына", "Выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны 20 стагоддзя. Кожны месяц тут таксама арганізуюцца разнастайныя часавыя выставачныя праекты для людзей рознага ўзросту. Перыядычна праводзяцца выставы беларускага жывапісу, скульптуры. Таксама для ўсіх ахвочых праводзяцца цікавыя лекцыі па гісторыі беларускага мастацтва.
Магілёўскі абласны мастацкі музей абавязкова неабходна наведаць усім тым, хто цікавіцца гісторыяй і выяўленчым мастацтвам.
Тут радуе разнастайнасць прадстаўленых стыляў - ёсць на што паглядзець і чым натхніцца. Адназначна цікава будзе і дзецям і дарослым!
Каментары
Усяго каментароў: 0