Магілёў. Замкавая гара. Парк М.Горкага.
Славутасьць
Беларусь, Магілёўская вобл., г. Магілёў, парк м. Горкага
0
542
14.11.2024
Апісанне
У цэнтры горада ёсць самы стары парк Магілёва-парк імя Максіма Горкага. Калісьці ў часы Полацкага княства і Вялікага Княства Літоўскага тут былі пабудаваныя замкавыя ўмацаванні горада. У гады Расійскай імперыі тут створаны парк імя губернатара Аляксандра Дембовецкого. А ўжо пасля рэвалюцыі назвалі ў гонар М. Горкага. На Замкавай гары па легендзе пахаваны разбойнік Машэка. Тут бывалі многія вядомыя гістарычныя постаці: князь літоўскі Вітаўт Вялікі, князь А.Меншыкаў, імператар Мікалай II і многія іншыя.
Катэгорыі

Гістарычнае

Паркавая зона
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.89431105
Даўгата: 30.32841383
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
14.11.2024
Магілёў. Замкавая гара. Парк М. Горкага
У гістарычным цэнтры горада Магілёва ёсць парк Максіма Горкага. Адсюль пачынаецца гісторыя гэтага старажытнага горада. Менавіта тут па легендзе пахаваны разбойнік Машэка, пра які Першы народны паэт Беларусі Янка Купала напісаў паэму «Магіла Льва». І там ёсць такія словы:
"Над ёю з часам дрэвы палі,
І горад вырас, як з зямлі,
І Магілёвам яго назвалі,
Інакш прыдумаць не змаглі.»
Гісторыкі мяркуюць, што ад назвы Магіла Льва і паходзіць назва горад Магілёў.
У часы Полацкага княства, у пачатку 11 стагоддзя, тут, на гэтым месцы, будуюцца першыя драўляныя ўмацаванні горада. Затым узводзіцца замак, апісанне якога не захавалася да нашага часу. У 1408 годзе Магілёўскі замак наведаў князь Вітаўт Вялікі.
І ўжо толькі ў часы Вялікага Княства Літоўскага да нас дайшлі звесткі, калі ў 1526 годзе быў пабудаваны вялікі драўляны замак. У замку было 6 вежаў. Па перыметры ўмацавання складалі больш за 600 метраў. Замак не раз гарэў і перабудоўваўся.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай тут была пабудавана рэзідэнцыя расійскага генерал-губернатара. А ў 19 стагоддзі ствараецца парк адпачынку, які быў названы ў гонар губернатара Аляксандра Дембовецкого. У парку ў перыяд Першай сусветнай вайны, калі ў Магілёве была стаўка, У гарачыя летнія дні ставіліся вайсковыя палаткі і тут трапезнічаў са сваёй сям'ёй і світай імператар Расійскай імперыі Мікалай II.
У савецкія часы парк назвалі ў гонар класіка літаратуры, пісьменніка Максіма Горкага. Былі створаны альтанкі, алеі, пабудаваны Летні амфітэатр, працаваў цір і кафэ.
Улетку 1941 года тут праходзіла лінія абароны савецкіх войскаў. Усе дрэвы былі знішчаны. Парк перакапаны акопамі і траншэямі. У 1944 годзе гітлераўскія захопнікі пабудавалі на тэрыторыі парку жалезабетонны ДЗОТ.
У пасляваенны час парк аднаўляецца. Былі праведзены археалагічныя раскопкі, у тым ліку тут працаваў вядомы гісторык і археолаг Міхаіл Ткачоў.
У апошнія гады ў парку была пабудавана праваслаўная царква і ў цэнтры парку ўсталяваны макет Магілёўскага замка. Макет зроблены скульптарам Андрэем Вараб'ёвым.
Каментары
Усяго каментароў: 0