Знай свой край

Знай свой край

Магілёў. Дом па вуліцы Ленінскай 1790 года.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Магілёўская вобл., г. Магілёў, вул. Ленінская, д. 7.

0

238

12.11.2024

Апісанне

Усім турыстам і гасцям горада Магілёва паказваюць пешаходную вуліцу Леніна, былую вуліцу Ветраную і Вялікую Садовую. На пешаходнай вуліцы, якая цягнецца аж на паўтара кіламетра, ёсць досыць шмат прыгожых і цікавых будынкаў. Недалёка ад Плошчы Славы, былой Гандлёвай – Губернатарскай плошчы, ёсць досыць просты і сціплы будынак з надпісам на фасадзе часу яго пабудовы – 1790 год. Дом пабудаваны ў стылі класіцызму з элементамі барока. Зараз тут крамы і кафэ.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.8951994
Даўгата: 30.332432

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

12.11.2024

Магілёў. Дом па вуліцы Ленінскай 1790 года

У час прагулкі па пешаходнай вуліцы Леніна ў горадзе Магілёве вам пакажуць шмат цікавых і незвычайных мясцін і будынкаў, якія ўпрыгожваюць гістарычны цэнтр. І вы абавязкова зверніце ўвагу на незвычайны будынак з датай на фасадзе 1790 год. Па архітэктуры гэты будынак даволі просты, але мае ён зусім ня простую гісторыю. Узведзены гэты дом быў у тыя часы, калі вуліца Ленінская называлася Ветранай. І будынак знаходзіўся ў верхнім горадзе недалёка ад Губернатарскай плошчы ў прэстыжным раёне. Пабудавалі яго на скрыжаванні вуліцы Ветранай і Спаскага завулка. Праз дарогу было два праваслаўныя манастыры: Багаяўленскі і Спаскі. І вось па звесткам некаторых магілёўскіх краязнаўцаў гэты будынак першапачаткова належыў Спаскаму манастыру і тут была гасцініца самога манастыра. Затым з часам уладальнікам дома стаў мешчанін Лур'е, які прыстасавоў памяшканні пад даходны дом. На першым паверсе былі крамы, а другі паверх здаваўся ў наем пад кватэры і офісы. У савецкія часы тут быў дзіцячы прытулак. А зараз будынак выкупіў прыватнік, быў праведзены рамонт, і тут працуюць кафэ і крамы.

Дом мае нумарацыю № 7. Мураваны, двухпавярховы, пабудаваны з цэглы, Г – падобны ў плане з закруглёнай вуглавой часткай.

Каментары

Усяго каментароў: 0