Знай свой край

Знай свой край

Магілёў. Абласны краязнаўчы музей імя Еўдакіма Раманава

Музей

Музей

Беларусь, Магілёўская вобл., г. Магілёў, Плошча Славы, 1.

0

252

14.11.2024

Апісанне

Старэйшым музеем у Магілёве з'яўляецца Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Еўдакіма Раманава. Музей быў заснаваны яшчэ ў 19 стагоддзі. Фонды ўстановы налічваюць 130 тысяч экспанатаў і размяшчаюца на 4 экспазіцыях. У зборах музея маюца шэраг унікальных экспанатаў: берасцяная грамата, старажытныя кнігі і дакументы, манеты і медалі. Музей знаходзіцца ў помніку архітэктуры 18 стагоддзя, які да рэвалюцыі ўваходзіў у склад архітэктурнага ансамбля Губернатарскай плошчы.

Катэгорыі

Геалагічны

Геалагічны

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

З дзецьмі

З дзецьмі

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

Батанічны

Батанічны

Гістарычнае

Гістарычнае

Заалагічны

Заалагічны

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Літаратурны

Літаратурны

Платна

Платна

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.8950933
Даўгата: 30.3296281

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

14.11.2024

Магілёў. Абласны краязнаўчы музей імя Еўдакіма Раманава

У гістарычным цэнтры горада Магілёва на былой гандлёвай плошчы, а зараз Плошчы Славы, знаходзіцца самы галоўны музей у Магілёўскай вобласці – Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Еўдакіма Раманава. У цэнтры горада шмат музеяў, але гэты музей старэйшы ў Магілёве. І носіць імя выбітнага беларускага гісторыка, фалькларыста, археолага і грамадскага дзеяча Еўдакіма Раманавіча Раманава (1855 – 1922). Раманаў праводзіў археалагічныя раскопкі ў Магілёўскай губерніі, у газеце «Магілёўскія губернскія ведамасці» кіраваў аддзелам неафіцыйнай часткі, пад яго рэдакцыяй выходзілі краязнаўчыя зборнікі «Магілёўская даўніна».

Музей быў заснаваны ў 1867 годзе. Першапачаткова экспазіцыя размяшчалася ў будынку былога касцёла Антонія і кляштара бернардзінцаў, а затым у будынку па вуліцы Леніна. Пасля вайны музей перанеслі ў будынак на Плошчы Славы. Гэты будынак таксама мае даўнюю гісторыю і быў узведзены ў другой палове 18 стагоддзя, калі Магілёў стаў цэнтрам Магілёўскай губерніі.

Сучасная экспазіцыя была створана ў музеі ў 1990 – 1997 гадах. Фонды музея налічваюць больш 130 тысяч экспанатаў. Музей складаецца з 4 экспазіцый, якія размяшчаюцца ў 18 залах. Маюцца ўнікальныя экспанаты з усёй Магілёўскай вобласці: берасцяная грамата 13 стагоддзя з горада Мсціслаўля, калекцыя зброі 14 – 20 стагоддзя, кнігі магілёўскіх друкарняў, калекцыя старадаўніх абразоў і нумізматыкі.

Музей мае філіял на Тэатральнай плошчы – музей этнаграфіі «Зямлі роднай кругавод» і «Магілёў губернскі».

Каментары

Усяго каментароў: 0