Магілёў. Флігель Спаскага манастыра.
Славутасьць
Беларусь, Магілёўская вобл., г. Магілёў, вул. Ленінская, 11.
0
268
09.11.2024
Апісанне
У гістарычным цэнтры Магілёва, з часоў Вялікага Княства Літоўскага, цэлы квартал займаў праваслаўны Спаскі манастыр. Спачатку манастыр быў драўляны, але згарэў падчас Паўночнай вайны. Затым Будынкі аднаўляюцца ўжо каменныя. Спаская царква не захавалася. Але ёсць палац біскупа, вароты і два флігеля. Правы флігель ад варот займала калісьці кансісторыя. А ў першыя гады савецкай улады тут было ЧК. Затым будынак перадалі пад жылыя кватэры. А цяпер тут крамы і кавярні.
Катэгорыі

Гастранамічны

Помнік архітэктуры

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.89574293
Даўгата: 30.33356615
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
09.11.2024
Магілёў. Флігель Спаскага манастыра.
З 15-га стагоддзя ў Магілёве вядомая праваслаўная Спаская царква. З часам быў утвораны Спаскі манастыр, які займаў у цэнтры горада цэлы квартал. Драўляныя будынкі манастыра былі знішчаны пажарам падчас Паўночнай вайны ў 1708 годзе, і ў сярэдзіне 18-га стагоддзя манастыр будуецца ўжо каменны. Спаская царква не захавалася да нашага часу. Але ёсць некалькі будынкаў ад архітэктурнага ансамбля Спаскага манастыра: палац біскупа Георгія Каніскага, вароты і 2 флігеля. У флігелі, што знаходзіцца з правага боку ад брамы да рэвалюцыі размяшчалася кансісторыя. Кансісторыя - гэта самая галоўная адміністрацыйная ўстанова ў Магілёўскай праваслаўнай епархіі.
А пасля рэвалюцыі, у першыя гады савецкай улады, тут было ЧК Магілёўскай губерні. Потым у будынку ў савецкія часы былі жылыя кватэры. Унутры двара была пясочніца для дзяцей, стаялі лаўкі, а ля самай брамы была калонка для вады, бо многія будынкі ў гістарычным цэнтры, як і флігель Спаскага манастыра, не былі абсталяваны вадаправодам. Пасля распаду Савецкага Саюза памяшканні флігеля былі выкупленыя прадпрымальнікамі, зроблены рамонт і тут адкрылі крамы і кафэ.
Цяпер у падвале флігеля працуе"Эдысан Бар". Гэта вельмі атмасфернае месца. Вы прыходзіце ў бар, спускаецеся ў падвал, і над вамі скляпеністыя столі з чырвонай цэглы.... Акрамя самога архітэктурнага антуражу, тут вельмі добрая кухня. Вам спадабаецца). Калі дадзенае месца наогул, а таксама дадзены сайт у прыватнасці вам спадабаецца - пакіньце пад кілімком ля выхаду 1 рубель :)).
Флігель пабудаваны ў стылі позняга барока з элементамі класіцызму. Пры аглядзе помніка звярніце ўвагу на яго незвычайна вострыя куты, якія ў архітэктуры сустракаюцца досыць рэдка.
Каментары
Усяго каментароў: 0