Знай свой край

Знай свой край

Палац епіскапа Георгія Каніскага

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь. Магілёўская вобласць. Горад Магілёў. Вуліца Ленінская 11 А

0

352

19.06.2024

Апісанне

Палац праваслаўнага епіскапа Георгія Каніскага, пабудаваны ў 1762 – 85 гадах у стылі позняга барока архітэктарам Іаганам Глаўбіцам.

Катэгорыі

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.8951761
Даўгата: 30.3343184

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

19.06.2024

Палац праваслаўнага епіскапа Георгія Каніскага, пабудаваны ў 1762 – 85 гадах у стылі позняга барока архітэктарам Іаганам Глаўбіцам.

На пешаходнай вуліцы Ленінскай, былой Ветранай і Вялікай Садовай знаходзіца палац праваслаўнага епіскапа Георгія Каніскага, які быў пабудаваны ў 1762 – 85 гадах у стылі позняга барока архітэктарам Іаганам Глаўбіцам. Палац уваходзіў у архітэктурны ансамбль Магілёўскага Спаскага праваслаўнага манастыра, у які ўваходзіў Спаскі кафедральны сабор, будынак духоўнай семінарыі, флігелі, званіца, гандлёвыя рады і гаспадарчыя будынкі. Палац пабудаваны па ініцыятыве епіскапа Георгія Каніскага (1717 - 1795). Г. Каніскі нарадзіўся ва Украіне, быў рэктарам Кіева – Магілянскай акадэміі. І ў 1755 годзе магілёўцы запрасілі яго быць епіскапам і ачоліць Магілёўскую епархію. Палац размяшчаецца ў глыбіні квартала на высокім беразе Дняпра і галоўным фасадам арыентаваны на вуліцу Ветраную. Будынак мураваны трохпавярховы, накрыты высокім ламаным дахам. Галоўны ўваход аздоблены арачным парталам  з казырком на металічных калонах. Калоны металічныя і казырок уяўляюць з сябе асобны від дэкора, які варта падыйсці бліжэй і ўважліва разглядзець. З права ад галоўнага ўвахода на будынку знаходзіцца памятная шыльда, прысвечаная Г. Каніскаму. На першвым паверсе знаходзіліся парадная зала для прыёмаў і службовыя пакоі; на другім - пакоі епіскапа: спальня, кабінет, бібліятэка; на трэцім – гаспадарчыя памяшканні.  Пасля рэвалюцыі ў 1918 годзе тут знаходзіўся губернскі ВЧК. Затым будынак выкарыстоўваўся, як жылы дом, краязнаўчы музей. А зараз перададзены пад патрэбы РПЦ. У будынку працуе краязнаўчы музей Магілёўскай праваслаўнай епархіі, які працуе не кожны дзень і трэба загадзя дамовіцца з загадчыцай музея. У сярэдзіне 19 стагоддзя на тэрыторыі архірэйскага двара, як галоўны ўезд была пабудавана мураваная брама: 2 масіўныя пілоны , аздобленыя  дарычнымі паўкалонамі. З двух бакоў двара захаваліся 2 флігеля 18 стагоддзя. Побач з палацам з правага бока знаходзілася Спаская царква, пабудаваная І. Глаўбіцам у стылі поздняга віленскага барока. Не захавалася. А з лева – быў будынак духоўнай семінарыі, пабудаваны ў стылі класіцызму архітэктарам М. Львовым. Помнік знеслі пасля вайны і зараз на тым месцы жылы дом. У семінарыі вучыліся многія вядомыя дзеячы: пісьменнікі Міхась Зарэцкі, Андрэй Мрый, Васіль Шашалевіч, гісторык Усевалад Ігнатоўскі, археолаг Канстанцін Палікарповіч, архівіст і філолаг Іван Грыгаровіч, бацька канструктара і ракетабудаўніка Сяргея Каралёва – Павел Каралёў і многія іншыя.  

Каментары

Усяго каментароў: 0