Знай свой край

Знай свой край

Магілёў. Гасцініца «Парыж».

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Магілёўская вобл., г. Магілёў, вул. Леніна, 19

0

248

19.11.2024

Апісанне

У час вашага падарожжа ў Магілёве па пешаходнай вуліцы, варта звярнуць увагу на будынак у Тэатральным скверы, у якім да рэвалюцыі знаходзілася гасцініца «Парыж». У тыя часы сквер называўся Мураў'ёўскі і вакол яго па перыметру былі гасцініцы, крамы і даходныя дамы. Гасцініца належала купцу Ландаў. Гэта быў вельмі вядомы і значны грамадзянін Магілёва, які меў вялікую ўласнасць і рабіў для горада вельмі шмат. У будынку былой гасцініцы зараз размяшчаюцца крамы і офісы.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.8964416
Даўгата: 30.33493696

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

19.11.2024

Магілёў. Гасцініца "Парыж".

Па пешаходнай вуліцы Ленінскай у горадзе Магілёве на скрыжаванні з вуліцай Болдзіна, былым семінарскім завулку, знаходзіцца трохпавярховы каменны будынак былой гасцініцы"Парыж".


Будынак узведзены ў пачатку 20 стагоддзя і належаў Гіршы Самуілавічу Ландау. Купец Ландау быў ганаровым грамадзянінам Магілёва, уваходзіў у склад «губернскага апякунскага аб турмах камітэта» і ў склад «таварыства дапамогі бедным яўрэям горада Магілёва». Ландау належала таксама Сельскагаспадарчая ферма і яшчэ 2 даходных дома ў цэнтры горада. Купец г. Ландау з'яўляецца сваяком акадэміка, фізіка, Нобелеўскага лаўрэата Льва Давідовіча Ландау (1908-1968).


На першым паверсе будынка былі крамы і майстэрні. У грамадзянскую вайну тут знаходзіліся Ваенныя ўстановы і працавала фотастудыя "Чырвонай Арміі універсітэт" і друкарня універсітэта. Затым тут працавала"вучылішча вячэрніх курсаў аддзела народнай адукацыі". На другім і трэцім паверхах былі жылыя кватэры.

У двухтысячных гадах у будынку была майстэрня вядомага магілёўскага мастака і графіка Фёдара Кісялёва (1946-2019).

Цяпер у будынку знаходзяцца крамы і офісы.

Каментары

Усяго каментароў: 0