Знай свой край

Знай свой край

Магілёў. Касцёл Святога Казіміра.

Храм

Храм

Беларусь. Магілёўская вобласць. Горад Магілёў. Вуліца Болдзіна 3

0

586

16.06.2024

Апісанне

Касцёл Святога Казіміра помнік архітэктуры пачатку 17 - 19 стагоддзяў. Самы стары мураваны будынак у Магілёве. Знаходзіцца на пешаходнай вуліцы Леніна. Зараз у будынку гаспадарчае памяшканне.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.89634379
Даўгата: 30.33398603

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

16.06.2024

Магілёў. Фарны касцёл Святога Казіміра.

Магілёўскі фарны касцёл Святога Казіміра пабудаваны ў пачатку 17-га стагоддзя па фундацыі караля Рэчы Паспалітай Сігізмунда ІІІ. У інтэр'еры касцёла было некалькі алтароў.

У пачатку 19-га стагоддзя пасля пажару касцёл быў перабудаваны ў стылі класіцызму.


Будынак мураваны аднанефавы прамавугольны ў плане з бакавымі прыбудовамі, пяціграннай алтарнай апсідай і двухвежавым галоўным фасадам. Хоры, дзе размяшчаўся 7 - галосны арган, падтрымліваліся 4 драўлянымі слупамі.


Пры касцёле існавала сядзіба для прыхаджан і ксяндзоў. Адным з прыхаджанаў быў інжынер Мікалай Ястржэмбскі (1808 - 1874).


Пасля рэвалюцыі ў касцёле быў зроблены склад. у 1990-я гады каля касцёла праведзены раскопкі, дзе былі абнаружаны пахаванні.

Пад касцёлам існуюць сутарэнні. Будынак захаваўся часткова. У будучым касцёл магчыма аднавіць.

Каментары

Усяго каментароў: 0