Знай свой край

Знай свой край

Магілёў. Кінатэатр «Чырвоная Зорка».

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Магілёўская вобл, г. Магілёў, вул. ПЕршамайская, 14.

Апісанне

На цэнтральнай вуліцы Першамайскай ёсць кінатэатр «Чырвоная Зорка». Гэта старэйшы кінатэатр у Магілёве. Яшчэ да рэвалюцыі на гэтым месцы быў кінатэатр пад назвай «Чары». У 1930 – х гадах будынак перабудавалі ў модным у тыя часы стылі канструктывізму. У кінатэатры ня толькі паказваюць фільмы, але таксама ладзяцца фотавыставы і творчыя сустрэчы. У тым ліку праводзяцца сустрэчы з вядомымі акторамі і грамадскімі дзеячамі.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

З дзецьмі

З дзецьмі

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

16.11.2024

Магілёў. Кінатэатр"Чырвоная Зорка".

Да рэвалюцыі ў горадзе Магілёве было ўсяго 2 кінатэатры. Адзін з іх, кінатэатр" Чары", быў пабудаваны на Дняпроўскай праспекце, які цяпер называецца вуліца Першамайская. Будынак моцна пацярпеў падчас Грамадзянскай вайны, і яго ў 1930 годзе значна перабудавалі ў стылі канструктывізму. Кіраваў будаўнічымі работамі інжынер Э. Лосер. І назвалі новы кінатэатр"Чырвоная Зорка". У снежні 1930 года адбылося ўрачыстае адкрыццё ўстановы. У гонар гэтай гарадской падзеі быў паказаны фільм" пераварот " папулярнага ў тыя часы беларускага кінарэжысёра Юрыя Тарыча.


Падчас акупацыі ў Вялікую Айчынную вайну кінатэатр таксама працаваў, але называўся ён пры гітлераўскіх захопніках "прамень". У 1943 годзе ў будынку кінатэатра адбылася сустрэча жыхароў горада з калабарацыяністам генералам А.Уласавым, падчас якой магілёўскія падпольшчыкі раскідвалі ў памяшканні антыгітлераўскія ўлёткі.


У пасляваенны час у будынку праведзена рэканструкцыя. Было абсталявана кафэ і гульнявыя аўтаматы для дзяцей. У кінатэатры акрамя паказаў фільмаў праводзяцца сустрэчы і прэзентацыі. Дзесьці ў 2010 годзе Магілёў наведала вядомая савецкая кінаактрыса Наталля Крачкоўская, з якой у «Чырвонай зорцы» была праведзена творчая сустрэча. Былі паказаны ўрыўкі з кінафільмаў, дзе здымалася Н. Крачковская, актрыса адказвала на пытанні прысутных гледачоў.

Каментары