Магілёў. Вуліца Віленская
Славутасьць
Беларусь, Магілёўская вобл., вул. Лазарэнкі, 9.
0
281
13.11.2024
Апісанне
Калі вы хочыце пабачыць фрагмент дарэвалюцыйнага горада Магілёва, то вам варта прыйсці на былую вуліцу Віленскую, а зараз называецца вуліца Лазарэнкі. Дарэчы, старажылы яе так і называюць – Віленская! Дык вось, за абласной філармоніяй ёсць новы мост праз Дубравенку, і вам трэба пайсці з левага боку ад маста і спусціцца па лесвіцы ў ніз да старадаўніх будынкаў. На адным з падмуркаў і фасадаў вы пабачыце дату 1910 год. Гэта былі даходныя дамы. Зараз будынкі на рэстаўрацыі.
Катэгорыі

Крушня

Літаратурны

На рэстаўрацыі

Помнік архітэктуры

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.89838177
Даўгата: 30.33102782
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
13.11.2024
Магілёў. Вуліца Віленская
У часы Вялікага княства Літоўскага ў Магілёве цэнтральнай вуліцай была тая вуліца, якая вяла да сталіцы – вуліца Віленская. У савецкія часы яе назвалі ў гонар савецкага генерала Івана Лазарэнкі (1895 - 1944), які загінуў у час вызвалення магілёўшчыны ад гітлераўцаў у 1944 годзе пры аперацыі «Баграціён». Першапачаткова вуліца называлася Вялікакняжыцкая, а потым Віленская. Пры уездзе ў горад па Віленскай была пабудавана абарончая вежа – брама. Брама была спачатку драўляная, але на пачатку 19 стаголдзя перабудавана ў стылі класіцызму. Знесена ў пачатку 20 стагоддзя.
Да нашага часу на вуліцы Лазарэнка захавалася некалькі мураваных дарэвалюцыйных будынкаў пачатку 20 стагоддзя. Калі ісці ад драмтэатра і філармоніі па новаму масту праз раку Дубравенку, то з лева знаходзяцца гэтыя некалькі мураваных будынкаў.
Гэта былі так званыя даходныя дамы. На першым паверсе, як правіла там знаходзіліся крамы і офісы. А астатнія паверхі здаваліся пад гасцініцы і жылыя кватэры. Сярод гэтых будынкаў ёсць і гасцініца Брука. На падмурку аднаго з будынкаў пазначана дата пабудовы дома – 1910 год. І на адным фасадзе на трохкутным франтоне таксама пазначана дата 1910 год. Некалькі будынкаў знаходзяцца на стадыі рэстаўрацыі.
Каментары
Усяго каментароў: 0