Знай свой край

Знай свой край

Мінск. Пішчалаўскі замак.

Замак

Замак

Беларусь, Мінская вобл., Мінск, вул. Валадарскага, 2.

0

359

07.09.2024

Апісанне

Старадаўняга замка ў Мінску не захавалася, але ёсць замак - турма, так званы Пішчалаўскі замак. Будынак будаваўся ў пачатку 19 стагоддзя і на працягу сваёй двухвекавой гісторыі выкарыстоўваўся заўсёды па свайму прамому прызначэнню – выключна , як турма. Назва турмы пайшла ад памешчыка Р. Пішчалы. У сценах турмы ўтрымліваліся многія вядомыя дзеячы і пісьменнікі.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.89946762
Даўгата: 27.54870716

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

07.09.2024

Мінск. Пішчалаўскі замак.

Пішчалаўскі замак пабудаваны ў 1825 годзе, як адзначаюць даследчыкі ў рэтраспектыўна - замкавым стылі з элементвмі класіцызма. Пабудаваны на ўзвышшы, на гары на Раманаўскім прадмесці, што ў тыя часы было ўскрайкам МІнска. Архітэктарам быў Міхаіл Чахоўскі, а падрадчыкам будаўніцтва  Рудольф Пішчала, у гонар якога і назвалі турму. Сярод вязняў турмы былі многія вядомыя грамадскія і палітычныя дзеячы, пісьменнікі і паэты і ў тым ліку ўдзельікі паўстанняў 1830 – 1831 і 1863 – 1864  - х гадоў. Тут сядзелі драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, паэт Карусь Каганец і Алесь Гарун, Народны паэт Беларусі Якуб Колас, а ў 1906 годзе на варотах замка быў павешаны Іван Пуліхаў – рэвалюцыянер, які зрабіў няўдалы замах на мінскага губернатара Курлава. Будынак турмы ўяўляе з сябе трохпавярховы будынак прамавугольны ў плане з чатырма круглымі вежамі па кутах збудавання. Вежы замка аздоблены нішамі і завершаны прафіляванымі зубцамі. Турма абнесена па перыметру мураванай сцяной, якая ўмацавана контрфорсамі. У 19 стагоддзі на тэрыторыі замка была аптэка, майстэрні, школа і царква.

Каментары

Усяго каментароў: 0