Знай свой край

Знай свой край

Мінск. Дом Уніхоўскага.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., г. Мінск, вул. Савецкая, 19.

Апісанне

У Мінску на плошчы Незалежнасці пабудаваны дом Уніхоўскага, які пабудаваны ў пачатку 20-га стагоддзя ў стылі мадэрн. Даходны дом належаў Л. Уніхоўскаму. Архітэктар Генрых Гай. У будынку былі жылыя кватэры і розныя ўстановы.

Пасля рэвалюцыі ў будынку працавалі савецкія ўстановы, і ў тым ліку міліцыя. Знаходзіўся кабінет Савецкага дзеяча А.I. Хацкевіча. З 1926 года дом перадалі Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту. Тут жылі вядомыя навукоўцы і пісьменнікі: Іван Замотин, Давід Голуб, Іван Краскоўскі. Пасля вайны ў будынку жыў кампазітар і дырыжор Рыгор Шырма і кампазітар Юрый Семяняка.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

16.03.2025

Мінск. Дом Уніхоўскага.

У горадзе Мінску на плошчы Незалежнасці захавалася некалькі старажытных дарэвалюцыйных будынкаў. Адзін з іх – гэта дом Уніхоўскага. Будынак узведзены ў пачатку 20-га стагоддзя ў стылі мадэрн. Даходны дом належыў Людвігу Уніхоўскаму, і ўзведзены па праекту вядомага архітэктара Генрыха Гая.


     Паколькі гэта быў даходны дом, то памяшканні ў будынку здаваліся ў арэнду пад жылыя кватэры і розныя ўстановы. На першым паверсе працаваў праёмны кабінет зубнога ўрача Анекштэйна. З 1908 года працавала бакалейная лаўка Гірыса Абрамавіча. З 1910 года размяшчалася аптэка Арона Левіна.


         Пасля рэвалюцыі гаспадар дома паехаў за мяжу. А з восені 1920 года ў будынку працаваў штаб Чырвонага паветранага флоту. У 1920 – 1924 гадах працуе Мінская ўездная міліцыя і Галоўнае ўпраўленне міліцыі. У 1926 годзе ў будынку працуе Хацкевіч Аляксандр Ісакавіч, які займаў пасаду намесніка наркама ўнутраных спраў.


        З 1926 года дом перадалі Беларускаму Дзяржаўнаму Універсітэту. Будынак падзялілі на пяць кватэраў і тут працавала праўленне БДУ. У перыяд 1926 – 1929 гадоў працавала канцылярыя і ўпраўленне БДУ. Быў кабінет прарэктара БДУ Самуіла Слоніма. У жылых кватэрах жылі вядомыя беларускія дзеячы і навукоўцы: літаратар Іван Замоцін, урач Давыд Голуб, публіцыст Іван Краскоўскі.


     Пасля вайны ў 1950–я гады будынак адрамантавалі. У будынку жыў вядомы беларускі фалькларыст, кампазітар і дырыжор Рыгор Шырма і кампазітар Юры Семяняка, у гонар якіх на будынку ўсталяваны мемарыяльныя шыльды.

Каментары