Знай свой край

Знай свой край

Мінск. Тэатр Максіма Горкага.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., г. Мінск, вул. Валадарскага, 5.

0

240

16.03.2025

Апісанне

У Мінску па вуліцы Валадарскага знаходзіцца будынак Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, які вядомы як Рускі тэатр.

Будынак узведзены ў 1906 годзе ў маўрытанскім стылі, і тут працавала галоўная харальная сінагога.
Пасля рэвалюцыі сінагогу перадалі Дзяржаўнаму яўрэйскаму тэатру БССР. Пазней тут працаваў Дом культуры Сакратарыята ЦВК імя М. Фрунзе, а пазней перадалі для "Белдзяржкіно". У будынку выступалі Л. Уцёсаў і У. Маякоўскі.

Пасля вайны будынак перадалі рускаму тэатру. Справа на бакавой сцяне захаваўся фрагмент дэкору сінагогі ў маўрытанскім стылі.

Катэгорыі

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.8982602
Даўгата: 27.55074564

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

16.03.2025

Мінск. Тэатр Максіма Горкага.

      У горадзе Мінску па вуліцы Валадарскага знаходзіцца будынак Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, або Рускі тэатр.


           Гэты будынак узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1906 годзе ў маўрытанскім стылі, і тут размяшчалася галоўная харальная сінагога Мінска. Храм быў трохнефная базіліка, і сродкі на будаўніцтва сабрала яўрэйская абшчына горада.


         Пасля рэвалюцыі будынак быў нацыяналізаваны. З 1923 года былую сінагогу перадалі Дзяржаўнаму яўрэйскаму тэатру Савецкай Беларусі. Тут праходзілі пастаноўкі спектакляў, праходзілі грамадскія мерапрыемствы і акцыі, адбываліся з'езды, чыталіся лекцыі і паказваліся фільмы.


       Крыху пазней у будынку працаваў Дом культуры Сакратарыята ЦВК імя Міхаіла Фрунзе. З восені 1926 года перадалі для «Белдзяржкіно». Потым працаваў кінатэатр "Культура". У гэтай зале была вельмі добрая акустыка, і падчас гастроляў тут выступалі многія вядомыя паэты і спевакі, у тым ліку Леанід Уцёсаў і Уладзімір Маякоўскі.


        Пасля Вялікай Айчыннай вайны будынак быў перабудаваны ў 1948-1950-х гадах. І тут пачаў працаваць Рускі тэатр.


       Ад былога дэкору на галоўным фасадзе нічога не засталося. Каб убачыць старажытны дэкор сінагогі маўрытанскага стылю, вам трэба падысці справа да бакавой сцяны, дзе нядаўна адкрылі фрагмент старой сцяны.

Каментары

Усяго каментароў: 0