Знай свой край

Знай свой край

Сінкевічы. Царква Святога Георгія

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Лунінецкі район, Сінкевічы.

0

134

16.01.2025

Апісанне

У мястэчку Сінкевічы Лунінецкага раёна ў 18 стагоддзі была пабудавана драўляная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Святога Георгія. Храм узведзены ў традыцях палескага народнага драўлянага дойлідства. На Беларусі ў 2003 годзе была выпушчана паштовая марка з выявай гэтай царквы. Храм складаецца з асноўных чатырох частак. У інтэр'еры ёсць абразы 18 – 19 стагоддзяў. Царква адрамантавана. Храм дзейнічае

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.21645761
Даўгата: 27.25537385

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

16.01.2025

Сінкевічы. Царква Святога Георгія.

Паміж Мікашэвічамі і Лунінцом знаходзіцца мястэчка Сінкевічы з унікальнай царквой Святога Георгія. Царква пабудавана на мясцовых могілках разам вежай – званіцай.


 Размяшчаецца царква на самым усходзе мястэчка. Першапачаткова, мабыць, царква будавалася, як ўніяцкі храм, а потым была перадана праваслаўным вернікам.


Храм узведзены ў традыцыях драўлянага палескага народнага дойлідства і з'яўляецца ўнікальм помнікам архітэктуры. У 2003 годзе на Беларусі была выпушчана марка з выявай гэтай царквы.


 У інтэр'еры маюцца старажытныя абразы 18 – 19 стагоддзяў і ў тым ліку: «Нараджэнне Хрыстова», «Дабравешчанне», «Святы Касьма, Аляксей і Дзям'ян».


Будынак складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Царква складаецца з трохзрубнай пабудовы з трыма прамавугольнымі ў плане аб'ёмамі, якія роўныя па вышыні. Над малітоўнай залай асноўнага аб'ёму надбудаваны масіўны невысокі чацвярык, які накрыты чатырохскатным дахам. Трапезная і апсіда накрыты вальмавым дахам.


Перад царквой пабудавана зрубна – каркасная двухярусная вежа – званіца, якая накрыта чатырохскатным дахам. Першапачаткова дах царквы і званіцы быў пакрыты дранкай.

Каментары

Усяго каментароў: 0