Знай свой край

Знай свой край

Мештавічы. Сядзіба роду Бранцоў і Скірмунтаў.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Гродзенская вобл., Зельвенскі район, Мештавічы.

0

36

19.02.2025

Апісанне

У мястэчку Мештавічы Зельвенскага раёна знаходзіца сядзіба, якая напрыканцы 19 стагоддзя належыла роду Бранцоў, а ў пачатку 20 стагоддзя – Скірмунтам. Мураваны аднапавярховы сядзібны дом знаходзіца ў цэнтры сядзібы. Побач некалькі мураваных гаспадарчых пабудоў. Часткова захаваўся парк і сад. У часы вайны ў сядзібе быў вайсковы шпіталь. Памерлых параненых пахавалі ў брацкай магіле на тэрыторыі сядзібы, дзе ўсталяваны абеліск.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.0739227
Даўгата: 24.79475529

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

19.02.2025

Мештавічы. Сядзіба роду Бранцоў і Скірмунтаў.

У Зэльвенскім раёне да нашага часу захавалася сядзіба ў мястэчку Мештавічы. Упершыню мястэчка згадваецца ў гістарычных крыніцах у 16 стагоддзі з часоў Вялікага Княства Літоўскага. У 17 стагоддзі належала Скуратам: у 1690 годзе тут гаспадарылі Фларыян і Павел Скуратыя.


Частка сядзібы належала Ваўкавыскаму гараднічаму Станіславу Тулаўскаму. У канцы 18-га стагоддзя гаспадарыў у мястэчку Алаізій Бранец. У 1890 годзе сядзіба мела 231 дзесяціну зямлі і валодаў ёю Іван Бранец. Наступнымі гаспадарамі да 1939 года да прыходу савецкай улады былі Скірмунты. Апошні ўладальнік - Скірмунт Баляслаў.


 Сядзіба пабудавана ў канцы 19-га стагоддзя ў часы Расійскай імперыі ў стылі эклектыкі. Плошча сядзібы разам з садам складае шэсць гектараў.

 З ясеня высаджана ўязная алея. Захавалася да нашага часу мураваная ўязная брама ў выглядзе двух пілонаў. На адным з пілонаў ёсць дата пабудовы - 1885 год.

Дамінантай сядзібы з'яўляецца гаспадарскі дом, які размешчаны ў цэнтры. Будынак гаспадарскі каменны аднапавярховы. Добра захаваўся да нашага часу. Побач знаходзіцца некалькі каменных гаспадарчых пабудоў.


Падчас вайны ў сядзібе знаходзіўся шпіталь. Побач на тэрыторыі сядзібы ўсталяваны помнік памерлым савецкім салдатам - усяго пахавана 290 воінаў.

Каментары

Усяго каментароў: 0