Знай свой край

Знай свой край

Зельва. Касцёл Святой Тройцы.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Зэльвенскі Р., Зэльва, вул. 50 гадоў ВЛКСМ, 18

0

227

30.11.2024

Апісанне

У раённым мястэчку Зельва, яшчэ здалёку, як будзеце пад'язджаць, вы адразу заўважыце дзве вежы Каталіцкага Касцёла . Касцёл Святой Тройцы быў пабудаваны ў пачатку 20-га стагоддзя ў стылі неаготыкі з элементамі неараманскага стылю. Верагодны архітэктар паляк Юзаф Піус Дзеконскі.

Пасля вайны касцёл зачынілі і тут было збожжасховішча і крама. Пасля развалу СССР праведзена рэстаўрацыя. Касцёл дзейнічае. Тэрыторыя пры касцёле ўпрыгожана дэкаратыўнымі раслінамі.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.15020029
Даўгата: 24.80657551

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

30.11.2024

Зельва. Касцёл Святой Троіцы

Першы касцёл у Зельве быў пабудаваны яшчэ ў 15 стагоддзі.

Архітэктурнай дамінантай у мястэчку з'яўляецца каталіцкі касцёл Святой Троіцы. Касцёл з далечыні нечым нагадвае сярэднявечны замак. Храм узведзены ў стылі неаготыкі ў 1913 годзе. Архітэктар Іосіф Піус Дзяконскі (1844 – 1927). Архітэктар нарадзіўся ў Літве і з'яўляўся адным з самых вядомых у Польшчы прадстаўнікоў эклектызму і гістарызму.  

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў савецкі час касцёл зачынілі і памяшканне прыстасавалі пад краму і зернесховішча. Вярнулі храм каталіцкім вернікам у 1989 годзе. Быў праведзены рамонт. Касцёл дзейнічае.

Касцёл трохнефны. Галоўны фасад упрыгожваюць дзве шматярусныя вежы. Вежы завершаны высокімі шпілямі. Будынак накрыты вальмавым дахам. Галоўны ўваход выкананы ў выглядзе галерэі з шырокімі паўцыркулярнымі стрэльчатымі праёмамі. Над уваходам выявы трох скульптур святых. Асноўны аб'ём малітоўнай залы і шматграннай апсіды ўмацаваныя контрфорсамі. Сцены прарэзаны стрэльчатымі вокнамі. Вокны аздоблены каляровымі вітражамі.

Вакол касцёла ўзведзена мураваная агароджа. Прыкасцёльная тэрыторыя ўпрыгожана дэкаратыўнымі дрэвамі і кустарнікамі.

Каментары

Усяго каментароў: 0