Зельва. Царква Святой Троіцы
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Зельвенскі р., Зельва, вул. Савецкая, 8.
Апісанне
У цэнтры мястэчка Зельва ёсць праваслаўная царква ў гонар Святой Троіцы. Першапачаткова царква была драўляная і пабудавана яшчэ ў 15 стагоддзі. Мураваны храм узведзены на старых падмурках ў пачатку 19 стагоддзя, як уніяцкая царква. Потым храм перадалі пад праваслаўную святыню. Царкву перабудавалі ў пачатку 20 стагоддзя. Некалькі год таму быў праведзены рамонт. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
30.11.2024
Зельва. Царква Святой Тройцы.
Невялікае мястэчка Зельва знаходзіцца на рачулцы Зельвянцы. З пісьмовых крыніц Зельва вядомая з 15-га стагоддзя. Мястэчка належала Нямцэвічам, Вішнеўскім, Ільінічам, Забярэзінскім, Зяновічам, Камароўскім, Сапегам і іншым прадстаўнікам шляхецкіх шэрагаў Беларусі.
У самым цэнтры мястэчка Зельва знаходзіцца праваслаўны храм. Праваслаўная царква была пабудавана ў 1815 годзе як уніяцкая царква. Архітэктар Аляксандр Градзецкі. Царква пабудавалі на падмурку старадаўняй драўлянай праваслаўнай царквы 15-га стагоддзя.
У пачатку 20-га стагоддзя, у 1909 годзе, будынак перабудавалі на сродкі Сінода і вернікаў па праекце архітэктара I.Плотнікава. Была дабудавана вежа-званіца. У 1910 годзе зноў асвяцілі храм, як праваслаўную царкву.
У царкве маецца 2 абразы, якія ў 19 стагоддзі былі дараваныя імператарам Аляксандрам II. Гэта Храмавая ікона Святой Тройцы і спіс цудадзейнай Ціхвінскай Маці Божай. Паводле легенды, Ціхвінская ікона Маці Божай напісана святым апосталам і евангелістам Лукой.
Царква помнік архітэктуры псеўда-рускага стылю. Будынак каменны, узведзены з цэглы. Храм аднанефны. Дах двухсхільны. Над бабінцам узвышаецца шмат'ярусная вежа-званіца. Аконныя праёмы ў малітоўнай зале прамавугольныя. У інтэр'еры над уваходам хоры з драўлянай агароджай. Іканастас двух'ярусны.