Знай свой край

Знай свой край

Клепачы. Царква Іллі Прарока

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Слонімскі район, Клепачы.

0

57

13.02.2025

Апісанне

У мястэчку Клепачы Слонімскага раёна пабудавана драўляная праваслаўная царква Святога Іллі Прарока. Помнік узведзены ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі. У час Вялікай Айчыннай вайны храм быў пашкоджаны і стаяў занядбаны да развалу Савецкага Саюза. Святыня зноў пачала працаваць у 1991 годзе. Вакол помніка ўзведзена мураваная агароджа. Храм адрамантаваны. Царква дзейнічае

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.06962964
Даўгата: 24.96879847

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

13.02.2025

Клепачы. Царква Іллі Прарока

У мястэчку Клепачы Слонімскага раёна ёсць драўляная царква Іллі Прарока. Храм узведзены на старажытных могілках у 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі. Існуе ў гістарычных крыніцах некалькі дат пабудовы царквы: 1842 год, 1865 і 1867 год.

У часы Вялікай Айчыннай вайны царква была пашкоджана пападаннем снарада. Пасля вайны вернікам не дазволілі святыню адрамантаваць і царква стаяла доўгі час у занядбаным стане. Напрыканцы існавання СССР храм перадалі праваслаўным вернікам і быў праведзены рамонт. У 1991 годзе царкву зноў асвяцілі і яна пачала працаваць.

 Помнік узведзены ў традыцыях драўлянага народнага дойлідства.  Складаецца будынак з трох асноўных архітэктурных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам узведзена чацверыковая вежа – званіца. Прамавугольны ў плане зруб накрыты двухсхільным дахам. У бакавых сценах храма маюцца арачныя аконныя праёмы. Вакол царквы пабудавана мураваная каменная агароджа. Перад царквой мураваная брама.

Недалёка каля мястэчка ёсць помнік археалогіі – каменны могільнік 14 – 16 стагоддзяў.

Каментары

Усяго каментароў: 0