Міжэрычы. Царква Святой Ганны.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Зэльвенскі Р., Міжэрычы.
0
235
30.11.2024
Апісанне
У пачатку 20 стагоддзя ў мястэчку Міжэрычы Зэльвенскага раёна была пабудавана праваслаўная царква. Храм асвяцілі ў гонар Святой Ганны. Будынак узведзены па тыпавым праекце ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Над бабінцам вежа-званіца. І пры ўваходзе на царкоўную плошчу пабудаваныя каменныя двухпавярховыя вароты (брама). У савецкія часы царква была зачынена. Аднавілі храм у пачатку 1990-х гадоў. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.06440041
Даўгата: 24.7703167
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
30.11.2024
Міжэрычы. Царква Святой Ганны.
Праваслаўная царква ў мястэчку Міжэрычы была пабудавана ў 1904 годзе. Царква каменная, пабудавана з цэглы. Будаўнічы матэрыял вырабляўся на спецыяльна пабудаваным заводзе ў 1903 годзе.
Існуе версія, што спачатку на гэтым месцы пачалі каталікі будаваць каталіцкі касцёл, які вывелі да ўзроўню вокнаў. Але высокае начальства, якое было праваслаўным, забараніла каталікам тут будаваць свой Касцёл і аддало гэты ўчастак пад праваслаўную царкву, а пад касцёл выдзелілі іншы кавалак зямлі.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны царкву зачынілі ў 1950-х гадах. Будынак быў прыстасаваны пад збожжасховішча. Перад самым развалам Савецкага Саюза ў 1987 годзе царкву перадалі праваслаўным вернікам. Быў праведзены рамонт і з 1989 года царква зноў пачала працаваць.
Будынак узведзены ў рэтраспектыўна-рускім стылі па тыпавым праекце. Складаецца царква з трох асноўных частак: бабінец, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над бабінцам двух'ярусная вежа-званіца, якая прарэзана чатырма вокнамі. Званіца васьмярык на чацверыку. Малітоўная зала кубападобны аб'ём перакрыты чатырохсхільным дахам над якім васьмігранны барабан з цыбулінай. Фасады царквы ўпрыгожаны какошнікамі, як старажытнарускія храмы.
Пры ўваходзе да царкоўнай плошчы пабудавана двух'ярусная каменная брама-званіца, якая аздоблена фрэскавымі роспісамі з выявамі евангелістаў. Царква абнесена каменнай агароджай.
Каментары
Усяго каментароў: 0