Знай свой край

Знай свой край

Мажэйкава. Сядзіба Ромераў.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Гродзенская вобл., Лідскі раён, Мажэйкава

0

213

04.12.2024

Апісанне

У мястэчку Мажэйкава (раней Малое Мажэйкава) ёсць шляхецкая сядзіба Кастравіцкіх-Брахоцкіх, часам яе яшчэ называюць сядзібай Ромераў. Мястэчка ў розныя часы належала розным гаспадарам, таму ў сядзібы і розныя назвы.

Захаваўся каменны палац 18-га стагоддзя, у якім зараз знаходзіцца сельскі савет. Будынак пабудаваны ў стылі класіцызму. Побач ёсць некалькі каменных гаспадарчых будынкаў, уключаючы стайню і флігель. Побач ёсць парк з возерам.
Сядзіба ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Гідралагічны

Гідралагічны

Батанічны

Батанічны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.72235951
Даўгата: 24.98606099

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

04.12.2024

Мажэйкава. Сядзіба Ромераў.

Па трасе Ліда Шчучын у Гродзенскай вобласці ёсць шляхецкая сядзіба Ромераў у мястэчку Мажэйкава (раней Малое Мажэйкава), якое вядома з 16-га стагоддзя. У канцы 18 стагоддзя Мажэйкава было набыта прадстаўнікамі роду Кастравіцкіх, якія пабудавалі тут палац з гаспадарчымі пабудовамі. Дачка Рамуальда Кастравіцкага Казіміра выйшла замуж за пана Аляксандра Брахоцкага і атрымала сядзібу па спадчыне. Па некаторых гістарычных крыніцах маці Казіміры была Эмілія Ромер, або Ромер быў мабыць яе першым мужам. Апошнім гаспадаром сядзібы напярэдадні вайны тут быў Андрэй Брахоцкі, гэта ўнук Аляксандра.


На мяжы 18-19 стагоддзяў быў пабудаваны значны гаспадарчы двор з каменных будынкаў. Сядзіба мяняла свой выгляд, дабудоўвалася і канчатковы свой выгляд набыла да пачатку 20 стагоддзя пры Аляксандры Брахоцкім.


Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў палацы быў клуб і кіраванне саўгаса. На сённяшні дзень будынак адрамантаваны і тут размяшчаецца мясцовы сельсавет.


Палац аднапавярховы будынак прамавугольны ў плане, пабудаваны ў стылі класіцызму. Цэнтральная частка палаца мае два паверхі і аформлена порцікам з 4 калонамі дарычнага ордэра. Побач ёсць некалькі гаспадарчых будынкаў, уключаючы двухпавярховы флігель, аднапавярховую стайню і маслабойню. Тут жа знаходзіцца парк 5 гектараў і возера з каналам.

Каментары

Усяго каментароў: 0