Лебяда. Царква Святога Мікалая
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Лідскі р., Лебяда.
Апісанне
Першая праваслаўная царква ў мястэчку Лебяда Лідскага раёна была драўляная. Храм упамінаецца ў сярэдзіне 19 стагоддзя, як ветхі, які патрабуе рамонту. Напрыканцы стагоддзя пачалося будаўніцтва новай мураванай царквы. Царква Святога Мікалая была асвечана восенню 1900 года. Будынак узведзены ў псеўда – рускім стылі па тыпавому праекту. Складаецца з 4 асноўных частак. Над прытворам надбудавана вежа – званіца. У савецкія часы царква працавала. Некалькі год таму быў праведзены рамонт будынка, спілаваны старыя аварыйныя дрэвы. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
07.12.2024
Лебяда. Царква Святога Мікалая
Побач з вёскай Мажэйкава, што на трасе Ліда – Шчучын, знаходзіцца невялікая вёска Лебяда. На самай ускраіне вёскі пабудавана мураваная праваслаўная царква ў гонар Святога Мікалая.
Першы праваслаўны храм быў драўляны і час яго дакладнай пабудовы невядомы. У дакументах 1869 года ёсць апісанне драўлянай царквы: «Церковь зданием деревянная с 4 – х столбной колокольней, нуждающейся в исправлении и починке». У 1887 – 1891 гадах святаром тут служыў Савацій Елізерскі, які ў 1888 годзе напісаў хадатайства аб пабудове новай царквы за казённы кошт.
У 1891 годзе святаром у Лебядзе служыў Сяргей Іванавіч Марозаў і ў гэты час пры ім будаўніцтва новага храма было завершана. Храм будаваўся пад назіраннем будаўнічага камітэта, дзе старшыня быў мясцовы святар і шэсць сялянаў. К лістападу 1900 года царква была дабудавана канчаткова і адбылося асвячэнне святыні. У 1903 годзе была адчынена жаночая царкоўна – прыхадская школа, дзе кіраўніком была настаўніца Аляксандра Котляр. Школа налічвала 22 вучаніцы. З 1908 года святаром пры царкве пачаў служыць Мікалай Альбаў. Пры ім ужо працавала пры прыходзе 2 царкоўна – прыхадскія школы і 2 народных вучылішча. У 1912 годзе прыхаджан налічвалася 1, 5 тысячы чалавек. У савецкія часы царква не зачынялася і нават удалося ў гэтыя гады правесці рамонт.
Царква пабудавана па ціпавому праекту ў псеўда – рускім стылі. Складаеца з 4 асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала з апсідай. Над прытворам вежа – званіца васьмярык над чацвярыком. У інтэр'еры іканастас двухярусны.