Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Памятны знак на месцы гета на вуліцы Замкавай.

Мемарыяльны комплекс

Мемарыяльны комплекс

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Замкавая, 5

0

33

26.02.2025

Апісанне

У Гродне на Замкавай вуліцы паміж будынкамі № 5 і № 7 знаходзіцца памятны знак і мемарыяльная шыльда, прысвечаныя трагічным падзеям апошняй вайны. У гэтым раёне ў часы гітлераўскай акупацыі размяшчалася гета ў 1941-1943 гадах.

У Гродне было 2 гета. Гета № 1 стваралася ў гістарычным цэнтры горада, а ўваход у гета знаходзіўся на вуліцы Замкавай. Гета існавала ў гэтым квартале з лістапада 1941 года і да вясны 1943 года. Вакол гета быў усталяваны двухметровы плот. Да вясны 1943 года гета ў Гродне было знішчана.
У 1991 годзе на Замкавай вуліцы быў усталяваны памятны знак і мемарыяльная шыльда ў памяць аб ахвярах гета.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.67834135
Даўгата: 23.82670157

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

26.02.2025

Гродна. Памятны знак на месцы гета на вуліцы Замкавай.

У горадзе Гродна на вуліцы Замкавай паміж будынкамі № 5 і № 7 знаходзіцца памятны і знак і мемарыяльная шыльда, прысвечаныя трагічным падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Помнік быў усталяваны ў 1991 годзе. 


У гэтым раёне ў часы гітлераўскай акупацыі размяшчалася гета ў 1941-1943 гадах. Улетку 1941 года палову насельніцтва Гродна складалі яўрэі. Гэта было 18 тысяч чалавек. Усім габрэям загадалі нашыць знак "зорку Давіда" на адзенне. У ліпені 1941 года 80 чалавек самых аўтарытэтных у яўрэйскай абшчыне было вывезена за горад і забіта. Было створана ў Гродне 2 гета.


Гета № 1 стваралася ў гістарычным цэнтры Старога горада недалёка ад замка вакол вялікай старажытнай сінагогі. Уваход у гета знаходзіўся на вуліцы Замкавай. ПЛОШЧА гета была меншая за адзін квадратны кіламетр і ўтрымлівалася тут 15 тысяч зняволеных. Гета існавала ў гэтым квартале з лістапада 1941 года і да вясны 1943 года. Вакол гета быў усталяваны двухметровы плот. У Гродне ў двух гета ўтрымлівалася за ўвесь час 42 тысячы яўрэяў. Загінула больш за дваццаць тысяч чалавек.


Да вясны 1943 года гета ў Гродне было знішчана і горад паводле нямецкіх дакладаў стаў "юдэнфрай" - "вольны ад яўрэяў". Да нашага часу захаваліся некаторыя імёны нацыстаў і калабарантаў, якія выконвалі забойствы і карныя акцыі.

Камендант гета № 1 Курт Візэ пасля вайны быў знойдзены і арыштаваны. У 1967 быў асуджаны на пажыццёвы тэрмін.


Да нашых дзён захаваліся фатаграфіі гета Гродна часоў гітлераўскай акупацыі.

Каментары

Усяго каментароў: 0