Навагрудак. Помнік манахіням–назарэцянкам.
Мемарыяльны комплекс
Беларусь, Гродзенская вобл., Навагрудак, вул. 1 Мая.
Апісанне
Каля фарнага касцёла ў Навагрудку ўсталяваны памятны знак каталіцкім манахіням сёстрам–назарэцянкам. Летам 1943 года гітлераўскія акупанты арыштавалі 11 манахінь і растралялі іх у лесе каля Навагрудка. Перапахаваныя былі манахіні ў 1991 годзе ў капліцы ў фарным касцёле. Папа Рымскі Іаан Павел ІІ далучыў сясцёр–назарэцянак да ліку блажэных. Зараз манахіні вядомыя яшчэ як навагрудскія пакутніцы.
Катэгорыі

Гістарычнае
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
05.02.2025
Навагрудак. Помнік манахіням – назарыцянкам
У Навагрудку каля фарнага касцёла ўсталяваны памятны камень у гонар манахінь назарыцянак, якіх забілі нацысты летам 1943 года. У самім касцёле ў бакавой капліцы захоўваецца саркафаг з парэшткамі сясцёр - назарыцянак. Назарыцянкі – гэта каталіцкая манаскі жаночы ордэн, які ўзнік ў 19 стагоддзі ў Італіі.
Манахіні з'яўвяліся ў Навагрудку яшчэ перад вайной у 1929 годзе па прапанове епіскапа Зыгмунта Лазінскага. У час Вялікай Айчыннай вайны сясцёр выгналі з манастыра і яны жалі ў прыхаджан каталікоў. У час акупацыі гітлераўцы арыштавалі і растралялі яўрэяў. Праводзіліся арышты і сярод беларускага і польскага насельніцтва. У ліпені 1943 года было арыштавана 120 жыхароў горада Навагрудка і ў тым ліку ксёнз Зянкевіч. Пасля гэтага настаяцельніца манастыра сястра Марыя Стэла звярнулася да нямецкіх уладаў з прапановай адпусціць арыштаваных і прапанавала замямяніць іх сабой. Пасля гэтага нацысты арыштавалі 11 манахінь і на наступны дзень 1 жніўня сясцёр – назарыцянак растралялі побач з Навагрудкам у бліжэйшым лесе.
У 1991 годзе парэшткі манахінь былі перапахаваны ў капліцы фарнага касцёла. У 2000 годзе Папа Рымскі Іаан Павел ІІ далучыў сясцёр – назарэцянак да ліку блажэных. Зараз манахіні вядомыя яшчэ, як навагрудскія пакутніцы.