Наваспаск. Руіны Спаса-Праабражэнскай царквы.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Смаргонскі раён, Наваспаск
0
31
15.02.2025
Апісанне
У вёсцы Наваспаск Смаргонскага раёна над усім наваколлем узвышаюцца руіны велічнага старажытнага храма. Гэта рэшткі былой уніяцкай царквы, якая была пабудавана ў 18 стагоддзі, або ў пачатку 19-га стагоддзя ўжо ў перыяд Расійскай імперыі. Пасля забароны ўніяцтва ў Расіі ў 1839 годзе храм перадалі праваслаўным вернікам.
У часы Першай сусветнай вайны лінія фронту праходзіла праз мястэчка, і царква моцна пацярпела. З тых часоў помнік не аднаўляўся.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.37895327
Даўгата: 26.3830427
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
15.02.2025
Наваспаск. Руіны Спаса-Праабражэнскай царквы.
Паміж Смаргонню і Крэўскім замкам ёсць мястэчка Наваспаск. Каля дарогі на ўзвышшы здалёк бачныя руіны велічнага старажытнага храма.
Гэта рэшткі былой уніяцкай царквы.
Даследчыкі лічаць, што царква была пабудавана ў 18 стагоддзі як уніяцкая ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Па іншых крыніцах, царкву пабудавалі ўжо ў перыяд Расійскай імперыі ў 1808 годзе. Будынак узводзіўся вельмі грунтоўна за сродкі пана Букатага. Падмурак цагляны на тры метры ў глыбіню. Паводле падання, Букаты загадаў у сцяне зрабіць схованку на велізарную суму грошай на дзясяткі тысяч дукатаў, каб у будучыні было за што рамантаваць гэты храм.
У 1839 годзе ўніяцтва было забаронена ў царскай Расіі і будынак перадалі праваслаўным вернікам. І тут была праваслаўная царква да Першай сусветнай вайны.
У часы вайны фронт праходзіў проста праз мястэчка, і будынак святыні моцна пацярпеў. Пасля Рыжскага міру 1921 года мястэчка ў складзе Польскай дзяржавы да 1939 года. І ў гэты перыяд паўстала ініцыятыва аднавіць і адбудаваць святыню. Але меркаванні мясцовых жыхароў падзяліліся: адны хацелі праваслаўную царкву, а іншыя – Каталіцкі Касцёл.
І вырашылі аднаўленне храма адкласці да лепшых часоў. А праваслаўныя ў мястэчку пабудавалі невялікую драўляную царкву. Частка будынка мясцовыя жыхары расцягнулі на будаўнічыя матэрыялы.
Каментары
Усяго каментароў: 0