Ракуцёўшчына. Музей Максіма Багдановіча
Музей
Беларусь, Мінская вобл., Маладзечанскі р., Ракуцёўшчына.
Апісанне
У Маладзечанскі раёне ёсць літаратурны музей, прысвечаны творчасці геніяльнага беларускага паэта Максіма Багдановіча. Гэта фальварак Ракуцёўшчына. Патрапіць у музей можна даехаў па трасе Мінск – Маладзечна да мястэчка Краснае, а там павярнуць у права і праз некалькі кіламетраў вы даедзеце да музея. У 1911 годзе М. Багдановіч завітаў у фальварак Ракуцёўшчына ў госці да гаспадароў Лычкоўскіх. Тут паэт напісаў шэраг сваіх вядомых твораў і ў тым ліку цыкл вершаў «Старая Беларусь». У музеі адноўлены фальварак з гаспадарчымі пабудовамі.
Катэгорыі

Гістарычнае

Літаратурны

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
2Ольга Ерёменко
08.01.2025
Літаратурны музей Максіма Багдановіча "Фальварак Ракуцёўшчына"
Сёння ўтульная атмасфера гэтага музея нагадвае наведвальнікам пра шчаслівы перыяд жыцця маладога генія беларускай літаратуры-Максіма Багдановіча.
У Доме арандатара, дзе жыў Багдановіч, адноўлена музейная экспазіцыя. Цэнтральнае месца займае фатаграфія паэта, яго зборнік «Вянок», здымкі сяброў і паштоўкі З відамі Вільні. Інтэр'ер дапоўнены мэбляй пачатку 20 стагоддзя, кнігамі французскіх аўтараў і саламянай птушкай, як сімвалам натхнення.
У Доме гаспадара адноўлены гасцёўня, кухня і дзіцячы пакой. У гасцінай адноўлена рамантычная атмасфера, апісаная ва ўспамінах я. Шабуні. Тут паэта сустракалі з беларускай гасціннасцю.
Кухня адноўлена часткова, з тыповай мэбляй і прадметамі побыту. Гумно знаёміць з сялянскай працай: тут прадстаўлены транспартныя сродкі і інструменты таго часу - сярпы, цапы.
Кожны экспанат стварае адчуванне, што малады Багдановіч, які жыў тут, толькі нядаўна выйшаў на шпацыр або адправіўся да гаспадароў.
Для перадачы атмасферы таго часу выкарыстаны адпаведныя кнігі і газеты, якія падкрэсліваюць адукаванасць і актыўную жыццёвую пазіцыю гаспадара, яго цікавасць да гісторыі і літаратуры.
Амаль не засталося рэчаў, якія маглі б нагадаць нашчадкам пра мінулае, але, пераступаючы парог хаты, здаецца, што вось-вось увойдзе паэт, прапануе чай і прачытае сваю «Зорку Венеру».
Штогод у Ракуцёўшчыне праводзіцца свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета».
Алег Дзьячкоу
10.12.2024
Ракуцёўшчына. Музей Максіма Багдановіча
У фальварку Ракуцёўчына, што ў Маладзечанскім раёне, ёсць літаратурны музей выбітнага беларускага паэта Максіма Багдановіча.
У 1911 годзе летам сюды ў госці ў фальварак Лычкоўскіх завітаў М.Багдановіч. Тут паэт напісаў 2 цыклы вершаш: «Старая Беларусь» і «Места» і яшчэ два творы: «Вераніка» і «У вёсцы».
Ушанаванне памяці паэта пачалося тут у пасляваенны час у 1970 – я гады. У 1977 годзе ў Ракуцёўшчыне ў гонар паэта пастаўлены 2 помнікі – валуны. Першы, як вечная свяча памяці, а на другім напісаны радкі з Максімава «Санэта». Крыху пазней, у 1981 годзе ў Ракуцёўшчыне беларускія пісьменнікі пасадзілі ў гонар Багдановіча «Максімаў сад». Аднаўленне сядзібы Лычкоўскіх пачалося ў 1991 годзе. На сёння музей уключае музейныя аб'екты: Дом арандатара, Дом гаспадара, Максімаў сад, гумно, Максімаву крыніцу і помнік. Спачатку быў адноўлены Дом арандатара ў якім летам 1911 года жыў М. Багдановіч. Як адзначаў сам паэт, у гэтым доме яму вельмі добра пісалася. Паколькі аўтэнтычных рэчаў паэта не захавалася, то ў экспазіцыі прадстаўлены экспанаты тых часоў: адзіны прыжыццёвы зборнік «Вянок» 1913 года, фотаздымак паплечнікаў В. Ластоўскага, Івана і Антона Луцкевічаў, ложак і стол, на якім усталяваны кнігі французскіх аўтараў, якімі захапляўся М. Багдановіч. У Доме гаспадара адноўлены інтэр'ер тых часоў з фотаздымкам сям'і Лычкоўскіх. Ніякі фальварак у тыя часы не абыходзіўся без гумна, дзе сабраныя прылады працы тагачаснага селяніна: сані і воз, як узор кавальскай і сталярнай працы, пляцёныя рэчы з лазы і саломы. З 2014 года Ракуцёўшчына стала філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.